Автор: Intex-press

11:08, 29 января 2009

Общество

remove_red_eye 102

Калі ў Баранаічах пачнецца эпідэмія грыпу?

Рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) і грып зарэгістраваны ў Баранавічах на мінулым тыдні.

Як паведаміла «IP» урач- эпідэміёлаг ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Таццяна Афонік, на мінулым тыдні ў Барана-вічах было зарэгістравана  1298 выпадкаў ВРВІ, сярод якіх – 102 выпадкі грыпу. За ўвесь пазамінулы тыдзень было адзначана толькі пяць выпадкаў вірусу грыпу.

Імклівае распаўсюджванне інфекцыі працягваецца і на гэтым тыдні. Толькі за панядзелак у Баранавічах зарэгістравана 65 фактаў грыпу. Па статыстыцы, тры чвэрці захварэлых – дзеці да 18 гадоў.

«Лічбы паказваюць, што мы ўжо набліжаемся да эпідэміі, хаця перавышэнне кантрольных узроўняў захворвання на сёння адзначаецца ў 2,5 разы, – заўважыла Таццяна Афонік. – Для абвяшчэння эпідэміі грыпу парогавы ўзровень павінен быць пераадолены ў тры і болей разоў на працягу як мінімум трох дзён».

РЕКЛАМА

Па словах спецыяліста, эпідэмія грыпу чакаецца ўжо напрыканцы студзеня – у пачатку лютага.
Дарэчы, сёлета ўжо 28 школ краіны ў сувязі з эпідэміяй грыпу былі зачынены на карантын. Такія рашэнні былі прыняты пасля таго, як колькасць адсутных па захворваннях вучняў дасягнула 30%.

У нашым горадзе пакуль школьны працэс не спыняўся. Як распавяла Таццяна Афонік, па стане на аўторак найбліжэй да крытычнай сітуацыі знаходзіцца СШ № 19, дзе колькасць адсутных з прычыны хваробы складае 27%.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up