Автор: Intex-press

11:25, 29 января 2009

Культура

remove_red_eye 112

Баранавіцкі гурт Воронин Band у Швецыю не паедзе

Чацвёртае месца заняў баранавіцкі гурт Воронин Band у фінале  беларуска-шведскага музычнага фестывалю Bandscan: Вelarus, які прайшоў у Мінску 25 студзеня.

Фінал адбыўся ў клубе Fabrique. У канцэрце ўзялі ўдзел шэсць музычных праектаў з Баранавіч, Мінска, Бабруйска, Віцебска. У фінальным канцэрце  ўдзельнічаў і шведскі гурт Pluxus.

У выніку галасавання пераможцамі фестывалю былі названы ўдзельнікі  сталічнага гурта The Toobes, якія гралі энергічны гаражны рок-н-рол.

“Вядома ж, свае сімпатыі сталічная публіка перадусім раздала сваім праектам, – распавёў “IP” каардынатар конкурсу Зміцер Прыступа. – І ўсё ж чацвёртае месца Воронин Band у фінале, безумоўна, добры вынік”.

РЕКЛАМА

Усе ўдзельнікі фіналу атрымалі ў падарунак каштоўнае музычнае абсталяванне. Пераможцы фіналу запрошаны ў Швецыю, дзе яны адыграюць серыю канцэртаў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up