Новости / Культура

«Вецер падарожжаў» завітаў у Краязнаўчы музей

15.01.2009, 10:32 / remove_red_eye 105 / chat_bubble

Выставу баранавіцкіх фотамайстроў Сяргея Рабава і Валерыя Дзьячкова «Вецер падарожжаў» можна наведаць у малой зале Краязнаўчага музея з 9 па 31 студзеня.

На экспазіцыі прадстаўлена больш за тры дзесяткі фотаздымкаў. Пагляд разбягаецца ад шматколернасці і рознасюжэтнасці прац. Манастыры, каменныя вежы, старыя сядзібы, вадзяныя патокі, нават вецер – здаецца, што ўмомант на гледача патыхне жарам пустыні ці прахалодай старога лесу. Адметнасць выставы ў тым, што кожная работа адпавядае правілу фотамастакоў — радаваць акружаючых ледзь заўважнай, «лёгкай» прыгажосцю і зачараванасцю прыроды.

«Я не ведаю, ці выратуе прыгажосць свет, але ўпэўнены, што чалавек, які пачынае заўважаць прыгажосць наваколля, абавязкова змяняецца ўнутрана, — сказаў на адкрыцці выставы адзін з аўтараў работ Валерый Дзьячкоў. – Мы імкнуліся перадаць прыгажосць тых мясцін, дзе нам давялося бываць, і спадзяемся, што кожны знойдзе тут нешта асабліва адметнае для сябе».

Наведаць выставу можна да канца месяца.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up