Новости / Общество

У савы ў Баранавічах з’явілася пара

30.12.2008, 13:57 / remove_red_eye 91 / chat_bubble0

На металічным дрэўцы, што было ўсталявана ўвосень насупраць кнігарні па вуліцы Савецкай, на мінулым тыдні з’явілася яшчэ адна скульптурка савы.

Другі металічны птах, сімвал мудрасці, бадай, цалкам ідэнтычны свайму суседу, толькі размешчаны з іншага боку дрэва. Ен паглядае ўжо не на дарогу, а на кожнага, хто заходзіць і выходзіць з кнігарні альбо проста шпацыруе па вуліцы Савецкай.

Дарэчы, пахарашэла і само дрэўца. Цяпер яно рознакаляровае, а таму больш прыкметнае. Пад ім з’явіўся брукаваны пастамент.

Можна сказаць, што такім чынам ландшафтная кампазіцыя перажыла сваё другое нараджэнне. Цяпер яна не губляецца сярод натуральных дрэў, а каб сфатаграфавацца са скульптурай савы, не трэба рызыкаваць жыццём і выходзіць на дарогу.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up