Новости / Культура

Заліхвацкі аркестр даў жару

26.12.2008, 12:23 / remove_red_eye 81 / chat_bubble

Вялікі сольны канцэрт, бадай, самага незвычайнага баранавіцкага музычнага праекту Воронин Band прайшоў 20 снежня ў клубе New Sound Land.

Вакальна-інструментальны ансамбль Воронин Band, склад якога паступова павялічваецца, дагэтуль не акрэсліўся з ўласным музычным стылем. Самі музыкі апісваюць свой праект даволі вясёлым і шырокім азначэннем “заліхвацкі аркестр”.

Вось і гэтым разам калектыў “заліхвацкіх” джазмэнаў і рок-н-рольшчыкаў частаваў музычным кактэйлем уласнага вырабу сваю публіку, якую ўжо можна назваць заўсёдніцкай. Колькі дзесяткаў маладых чалавек нетрадыцыйнай музычнай арыентацыі прыйшлі падтрымаць у гэты суботні вечар улюбёных музыкаў, дарма што на дварэ галалёд ды подых усясветнага фінансавага крызісу. Зрэшты, вялікі сольны канцэрт атрымаўся не такім ужо і вялікім і працягнуўся не болей за гадзіну. Хаця добрага заўжды падаецца замала.

Дарэчы, наступны канцэрт Воронин Band адбудзецца 6 студзеня ў Мінску, дзе гурт выступіць у фінале беларуска-шведскага музычнага фестывалю Bandscan: Belarus.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up