Автор: Intex-press

10:59, 26 декабря 2008

Экономика

remove_red_eye 79

Якасць дзіцячых тавараў… невядомая

У большай паловы правераных санслужбай горада ў снежні прадаўцоў баранавіцкіх рынкаў і кіёскаў не было дакументальнага пацверджання якасці тавараў дзіцячага асартыменту.

Па інфармацыі ўрача-гігіеніста ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Яўгена Сахарава, адпаведныя дакументы адсутнічалі ў 27 з 50 правераных падчас рэйдавай праверкі прадаўцоў гандлёвых аб’ектаў.

Як заўважыў спецыяліст, парушэнні датычыліся партый дзіцячага адзення, а таксама цацак, вырабленых у Кітаі.

Па выніках праверкі было складзена 27 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях і вынесена столькі ж пастаноў на зняцце тавараў з рэалізацыі. Агульная сума штрафаў склала 4 млн 655 тыс. рублёў.

РЕКЛАМА

Насамрэч, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспечнасць прадукцыі, яшчэ не адмаўляе якасці тавара. Як распавёў Яўген Сахараў, за 11 месяцаў 2008 года з некалькіх сотняў заявак на атрыманне дзяржаўнай рэгістрацыі тавараў дзіцячага асартыменту не была задаволена толькі адна: на продаж тэкстыльных вырабаў з джынсавай тканіны вытворчасці Турцыі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up