Новости / Культура

Цар Мікалай ІІ вярнуўся ў Баранавічы

26.12.2008, 12:23 / remove_red_eye 56 / chat_bubble

Выстава творчых работ сноўскага мастака Алега Пракарыны, прысвечаная жыццю расійскага цара Мікалая ІІ, адкрылася ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі 19 снежня.

Экспазіцыя «Міф пра Першую сусветную вайну» складаецца з дзесяці работ (жывапіс і інсталяцыі), якія характарызуюць і адлюстроўваюць час, праведзены Мікалаем ІІ у Баранавічах. Якраз дзесяць разоў  Мікалай ІІ пабываў у нашым горадзе, бо акурат у Баранавічах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

На адкрыцці выставы мастак Алег Пракарына падкрэсліў, што ён вырашыў паказаць той складаны ваенны час менавіта праз прызму каранаванай асобы. «У мяне на радзіме толькі нядаўна паставілі жалезны крыж у памяць пра загінуўшых падчас Першай сусветнай вайны, – сказаў аўтар. – Я лічу, што гэта вельмі правільна, бо без мінулага не бывае будучыні. Загінуўшыя падчас Першай сусветнай вайны варты таго, каб іх памяць ушаноўвалася».
Наведаць выставу можна да канца снежня.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up