Новости / Общество

Падрыхтуйцеся да грыпу

26.12.2008, 11:28 / remove_red_eye 85 / chat_bubble

Сёння ў Баранавічах фіксуецца больш за тысячу выпадкаў вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі штотыдзень. Эпідэмія грыпу чакаецца праз месяц.

Па паведамленні  ўрача-эпідэміёлага ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Таццяны Афонік, пакуль узровень захворвання на ВРВІ і грып застаецца на ўзроўні мінулага года. Сярод захварэлых – каля 80% дзеці і падлеткі, з якіх палова – дзеткі да 7 гадоў. Першы і пакуль адзіны выпадак захворвання дарослага гараджаніна на грып зарэгістраваны ў горадзе 4 снежня.

“Эпідэмія грыпу сярэдняй інтэнсіўнасці грыпу чакаецца ў Беларусі напрыканцы студзеня – у пачатку лютага. Эпідэмія будзе мець змешаны характар, абумолены вірусамі групы А і групы В», – заўважыла спецыяліст.

Медыкі раяць больш інтэнсіўна рабіць прышчэпкі ад грыпу. Сёлета ў Баранавічах бясплатна прышчэплена 1 811 дзетак і 8 855 дарослых. Між іншым платная імунізацыя ідзе марудна. Медыкі рэкамендуюць не адцягваць вакцынацыю надалей, бо дзеля таго, каб паспеў выпрацавацца імунітэт, патрэбна як мінімум два тыдні. Нагадаем, што платную вакцыну можна атрымаць у гарадской паліклініцы, папярэдне запісаўшыся на прыём да тэрапеўта. Кошт працэдуры – 14 920 рублёў.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up