Автор: Intex-press

12:01, 26 декабря 2008

Происшествия

remove_red_eye 111

Лебедзь не вытрымаў выгнання

Дарослы лебедзь памёр на Свяцілаўскім возеры ад кровазліцця ў сэрца, не вытрымаўшы выгнання суродзічамі.

Ускрыццё цела птушкі паказала, што лебедзь загінуў ад кровазліцця ў сэрца пасля разрыву сасудаў, паведаміла «IP» ветурач-вірусолаг ДУ «Баранавіцкая межрайветлабараторыя» Валянціна Малдова. Па словах спецыяліста, вонкава лебедзь выглядаў здаровым і даволі адкормленым, усе ўнутраныя органы былі без паталогіі. Гэта выключае прычыннасць смерці ад голаду ці хваробы. Аднак чаму не вытрымала лебядзінае сэрца, медыкі адказаць не могуць.

Як расказваюць жыхары Паўночнага мікрараёна горада, якія ўжо даўно назіраюць за птушкамі на возеры, памерлы дарослы лебедзь разам з малым трымаўся ў баку ад абарыгеннай лебядзінай сям’і, што асвоілася ў апошняй незамерзлай палонцы. Згаданая сям’я з дзвюх вялікіх птушак і пяці дзетак, якая застаецца на Свяцілаўскім возеры яшчэ з лета, з самага пачатку не прымала чужынцаў, якія прыляцелі ўвосень.

Калі новая пара спрабавала далучыцца да статка ў палонцы, лебедзі бязлітасна адганялі птушак-суродзічаў, пазбаўляючы іх такім чынам выратавальнай вады і доступу да корму.

РЕКЛАМА

Памерлую птушку знайшоў на лёдзе галоўны спецыяліст Баранавіцкай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Анатоль Пляшко.

Цяпер метраў за 40 ад згаданай лебядзінай сям’і на возеры застаецца адзінокі малады лебедзь.

Дарэчы, як заўважаюць эколагі, гараджане, якія з высокіх пачуццяў працягваюць карміць дзікіх лебядзей, спрыяюць таму, што птушкі не хочуць пералятаць на незамерзлыя вадаёмы. На жаль, такім чынам лебедзі рызыкуюць загінуць зімой ад голаду, смагі ці быць знішчанымі валацужнымі сабакамі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up