Новости / Культура

У гасцях у дзяцінства

11.12.2008, 12:23 / remove_red_eye 102 / chat_bubble

Выставу «Палітрай творчасці размалюем дзяцінства свет» ад Палаца дзіцячай творчасці можна наведаць у выставачнай зале Краязнаўчага музея с 21 лістапада па 31 студзеня.

На выставе прадстаўлена больш за 220 прац, і гэта, як сцвярджаюць арганізатары выставы, нават не штрых шматграннай дзіцячай творчасці, а невялічкая частка таго, што створана рукамі гурткоўцаў Палаца дзіцячай творчасці.

«Пры Палацы дзейнічаюць 230 гурткоў і аб’яднанняў, дзе займаюцца больш за тры з паловай тысячы студэнтаў і школьнікаў, – распавяла дырэктар Палаца дзіцячай творчасці Леаніда Баярская. – На гэтай выставе прадстаўлены толькі лепшыя працы нашых гурткоўцаў, і то далека не ўсе, мы адабралі выдатнейшыя з іх».

Працы кружкоўцаў ператварылі выставачную залу краязнаўчага музея ў сапраўдны свет дзяцінства: мяккія цацкі, стракатыя пано, зіхоткія карціны з бісеру, самалёты і дэльтапланы пад столлю, лялькі і маскі з мешкавіны, кветкі з тканіны, працы жывапісу і графікі, – пералічваць можна бясконца. Дарослыя на выставе з даўно забытай цікавасцю разглядалі лялькі і маскі, сцэнічныя касцюмы і карціны.

РЕКЛАМА

Выстава «Палітрай творчасці размалюем дзяцінства свет» дапамагае кожнаму хаця б на хвіліну ўспомніць шчас-лівую пару дзяцінства.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up