Автор: Intex-press

11:43, 11 декабря 2008

Общество

remove_red_eye 88

Дырэктары баранавіцкіх школ аштрафаваны за скарачэнне перапынкаў

Парушэнне рэжыму арганізацыі школьных перапынкаў было адзначана санітарнай службай горада ў трох баранавіцкіх школах і адной гімназіі падчас рэйдавай праверкі напрыканцы лістапада.

Штогадовая рэйдавая праверка, скіраваная на праверку працэсу навучання і адпаведнасць яго наяўным санітарным правілам, ахапіла ўсе 22 агульнаадукацыйныя ўстановы горада.

Па словах загадчыка аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў ДУ “Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Дзмітрыя Бондара, у СШ № 3, 17, 19, а таксама ў гімназіі № 3 былі выяўлены парушэнні, якія тычыліся працягласці школьных перапынкаў.

“Некаторыя перапынкі паміж заняткамі ў гэтых установах былі не больш за  пяць хвілін, хаця згодна з санітарнымі правіламі паміж урокамі павінна быць не менш за 10 хвілін адпачынку.  Дзеці павінны мець магчымасць схадзіць паміж урокамі ў прыбіральню, падрыхтавацца да новых заняткаў ці паспець пераапрануцца пасля фізкультуры”, – заўважыў спецыяліст.

РЕКЛАМА

Гэтае ж парушэнне было адзначана і падчас правядзення факультатыўных заняткаў са штрых-класамі па суботах.

Разам з тым шмат парушэнняў тычылася няправільнага фармавання школьных раскладаў, калі найскладанейшыя дысцыпліны ставіліся ў  пачатку і напрыканцы навучальнага дня.

“Сёння ідэальнага раскладу няма ў ніводнай школе горада. Цяжка зрабіць так, каб у вялікіх школах з мноствам паралеляў усе складаныя дысцыпліны, як, напрыклад, матэматыка, стаялі толькі ў сярэдзіне раскладу, чаго патрабуюць правілы. Аднак адміністрацыі школ выправяць гэтыя парушэнні ўжо ў наступным семестры”, – распавёў Дзмітрый Бондар.

Па словах спецыяліста, за вышэйзгаданыя парушэнні дырэктары школ будуць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up