Новости / Политика

«Народная воля» вярнулася ў баранавіцкія кіёскі

4.12.2008, 10:46 / remove_red_eye 71 / chat_bubble

Незалежная газета «Народная воля» з’явілася ў баранавіцкіх кіёсках «Белсаюздруку» 2 снежня – пасля трохгадовай адсутнасці.

Уключэнне на мінулым тыдні недзяржаўных газет «Народная воля» і «Наша ніва» ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюджвання – кіёскі «Белсаюздруку» і падпісныя каталогі «Белпошты», а таксама адноўленая для «НВ» магчымасць друкавацца на тэрыторыі краіны сталі крокамі, зробленымі беларускім бокам у межах дыялогу паміж нашай краінай і Еўрасаюзам.

У кіёскі Баранавіч «Народная воля» тра-піла толькі на шосты дзень пасля з’яўлення газеты ў сталіцы. Яшчэ ў панядзелак кіяскёры казалі, што ім нічога невядома пра магчымасць з’яўлення незалежнай прэсы ў дзяржаўнай сетцы продажу. «Ні «Народнай волі», ні «Нашай нівы» нам даўно не прывозілі. Нават не верыцца, што мы зноў пачнем іх прадаваць. Будзем чакаць…» – распавяла адна з прадаўцоў газет у кіёску «Белсаюздруку».

Незалежнае выданне «Народная воля» трапляе да баранавіцкага чытача пакуль у абмежаванай колькасці – па некалькі асобнікаў на кіёск. Як паведаміў «IP» рэдактар першай беларускай газеты «Наша ніва» Андрэй Скурко, газета, рэдактарам якой калісьці быў народны паэт Янка Купала, павінна з’явіцца ў продажы ўжо з наступнага нумара.
Нагадаем, што «Народная воля» выходзіць два разы ў тыдзень (у аўторак і чацвер), «Наша ніва» – раз у тыдзень (у чацвер). Аформіць пад-піску на абедзве газеты можна ў любым паштовым аддзяленні сувязі.

РЕКЛАМА

На жаль, газета Intex-press дагэтуль застаецца па-за межамі дзяржаўнай сістэмы распаўсюджвання. Спадзяемся, гэта часова.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up