Новости / Культура

Выбух эксперыментальнай музыкі ў Баранавічах (фотарэпартаж)

3.12.2008, 15:25 / remove_red_eye 96 / chat_bubble

Апошні дзень лістапада выбухнуў у баранавіцкім клубе NSL канцэртам эксперыментальнай музыкі ад сталічных праектаў Rise&Shine, You Are in My September і Мy Ocean.

Згаданыя гурты зрабілі чарговы ладны ўнёсак у больш цеснае знаёмства баранавіцкай публікі з альтэрнатыўнай музычнай сцэнай. Гэтым разам – пры дапамозе крыку і мяккай псіхадэліі.

Стылявы спектр праектаў абсалютна неабсяжны, пазнакі абраных кірункаў відазмяняюцца, бадай, на кожнай новай афішы. Rise&Shine – неўраўнаважаны, псіхадэлічны эксперыментал/ постметал/ скрыма (ад scream – крык),

РЕКЛАМА

не менш эксперыментальны You Are in My September – хардкор/ прагрэсіў з прыўлашчваннем таго ж самага скрыму

і Мy Ocean – акіян эмоцыяў ад эма/ эмакор праекту.

Відочна, музыкі не спыняюць пошукі свайго шляху (шляхоў) і не надта рупяцца абмяжоўвацца статычнымі характарыстыкамі ўласнай творчасці. “Знайсці” – так і называецца праграма аднаго з праектаў. Знайсці сябе ў акіяне ўласных пачуццяў, не згубіцца сярод чалавечай жорсткасці і абыякавасці. Магчыма, каб дакрычацца да чалавечых сэрцаў, музыкі і абралі падобную “крыклівую” манеру выканання сваёй эгацэнтрычнай і пацыфісцкай лірыкі.

Праграма атрымалася зладжанай і насычанай. Выканаўцы знайшлі, здаецца, 100%-ю падтрымку і разуменне публікай як уласнага перманентнага стану крыку, так і рэдкіх прыступаў салодкай меланхоліі.

РЕКЛАМА

ФОТА — Алеся Гізуна

Афішу наступных канцэртаў у Баранавічах глядзіце тут.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up