Автор: Intex-press

15:50, 26 ноября 2008

Культура

remove_red_eye 105

Баранавічане павіншавалі духоўнага лідэра беларусаў замежжа

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 50-годдзю святарскай дзейнасці духоўнага лідэра беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана, якое прайшло 23 лістапада 2008 года ў Чырвоным касцёле ў Мiнску, прысутнічалі прадстаўнікі баранавіцкай творчай інтэлігенцыі.

Апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў замежжа нарадзіўся ў мястэчку Гарадзея на Нясвіжчыне, вучыўся у Баранавіцкай гімназіі ў 1937-1938 гг., закончыў курсы кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі ў Альберціне (каля Слоніма). У 1944 годзе пакінуў Беларусь, партызаніў у Францыі.

Пасля вайны Аляксандр Надсан жыве ў Англіі. Ен паспяхова закончыў матэматычны факультэт Лонданскага універсітэта, стварыў і ўзначаліў Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі. Пасля працяглай духоўнай вучобы ў Рыме, з 1958 года, стаў займацца святарскай дзейнасцю. Два дзесяцігоддзі ён быў адзіным чалавекам, які штодня літургічна маліўся за Беларусь, і па-беларуску.

Айцец Аляксандр быў першым чалавекам з Заходняй Еўропы, хто прыехаў у Беларусь пасля Чарнобыльскай аварыі з грузам лекаў для ахвяраў трагедыі. Ен стварыў і кіруе ў Лондане Беларускай бібліятэкай імя Скарыны, якая стала галоўным беларускім кнігазборам за межамі Беларусі.
Прадстаўнікі баранавіцкай творчай інтэлігенцыі падарылі айцу Аляксандру Надсану зборнік вершаў баранавіцкага паэта Алеся Корнева “Крыжы зямелькі нашае”.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up