Новости / Культура

Рыгор Барадулін удзячны жыхарам Баранавіч

20.11.2008, 12:29 / remove_red_eye 101 / chat_bubble

Удзельнікамі акцыі ў падтрымку народнага паэта Рыгора Барадуліна, які апынуўся ў складаным матэрыяльным становішчы, сталі каля 400 беларусаў, у тым ліку 33 жыхары Баранавіч. Кожны, хто зрабіў ахвяраванне, атрымае кнігу з аўтографам паэта.

Аб гэтым паведаміў ініцыятар акцыі журналіст і паэт Глеб Лабадзенка. Па яго словах, акцыя закончылася ў пачатку мінулага тыдня з заканчэннем прызначаных для распаўсюджвання кніг Рыгора Барадуліна «Выбранае» і «Дажыць да зялёнай травы…».

Нагадаем, што акцыю распачалі сябры Рыгора Барадуліна, калі 73-гадовы народны паэт Беларусі трапіў у шпіталь. Рыгор Барадулін жыве на сціплую пенсію, а за кнігі, якія ў яго выходзяць, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі. Каб падтрымаць паэта, вырашана было троху «разгрузіць» кватэру Барадуліна і разам з тым папоўніць бібліятэкі чытачоў каштоўнымі кніжкамі з аўтографам паэта.

«Калі Рыгор Барадулін падпісваў кніжкі, ён быў прыемна здзіўлены тым, што ў Баранавічах жыве шмат шчырых беларусаў. Увогуле па колькасці ахвяраванняў Баранавічы разам з Гародняй падзялілі другое месца пасля Мінска. Рыгор Барадулін удзячны жыхарам вашага горада  за аказаную дапамогу, – расказаў «ІР» Глеб Лабадзенка. – Так атрымалася, што, калі колькасць прызначаных для распаўсюджвання кніг ужо была вычарпана, яшчэ заставаліся людзі, якія спадзяваліся атрымаць выданне з аўтографам паэта. Гэтым жыхарам Баранавіч Рыгор Барадулін падпісаў кнігі са сваёй асабістай хатняй бібліятэкі. Я нават трохі зайздрошчу тым, хто атрымае гэтыя унікальныя выданні».

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up