Автор: Intex-press

10:29, 20 ноября 2008

Общество

remove_red_eye 139

Лёгкі спосаб кінуць паліць: міф ці рэальнасць?

Напярэдадні Сусветнага дня непалення, які сёлета адзначаецца лістапада, карэспандэнт «IP» высвятляў, што ж гэта за словы, якія змог адшукаць Ален Кар, а тысячы медыкаў і іншых прапагандыстаў здаровага ладу жыцця ў свеце не змаглі?

«Адна з найлепшых кніг у сферы асобаснага росту, разумення мыслення, уплыву соцыуму на свядомасць, унікальны шэдэўр», – піша пра кнігу адзін з чытачоў. Іншы чытач, які дагэтуль тройчы беспаспяхова пачынаў пакідаць паліць, дадае: «Як толькі пачаў чытаць кнігу, адразу зразумеў: усё будзе добра. Аўтар проста знайшоў пра-вільныя словы…»

Першае, ад чаго адмяжоўваецца аўтар, – гэта запужванне чытача і шокатэрапія. Мільённы раз пераконваць курцоў у небяспецы для іх здароўя ці эканамічнай нявыгаднасці – метады, якія варта выкінуць з галавы з прычыны іх бессэнсоўнасці. Ален Кар, у мінулым сам заўзяты курэц, таксама безвынікова спрабаваў пакінуць звычку падобным чынам: як у большасці выпадкаў, гэта не спрацавала. Ален Кар пачаў шукаць уласны спосаб выбрацца з нікацінавай сеткі.

Неабходную атмасферу даверу чытача да аўтара стварае яго заўсёднае звяртанне да ўласнага досведу. Ален Кар кажа, што яму горка ўсведамляць тое, што з тысяч людзей, якім ён дапамог развітацца са звычкай, найбольшым ідыётам быў ён сам: Ален выпальваў па сто цыгарэт у дзень.

РЕКЛАМА

Адмовіўшыся ад практыкі запужвання чытача, аўтар засяродзіўся на простым развянчанні вядомых міфаў курцоў,  такіх як “апошняя цыгарэтка”, неабходнасць замяняльнікаў папяросы, паступовасць адвучвання ад звычкі. Усе высновы – зноў жа на аўтарскім досведзе:

«Калі  я нарэшце пакінуў паліць, дык скаціўся з выпальвання ста цыгарэт адразу да нуля, і ў мяне не ўзнікла ніякіх захворванняў. Працэс пакідання быў сапраўды прыемным, нават у перыяд «пакутаў адвыкання».

Аднак кнігу не абыходзяць і некаторыя спрэчныя выказванні: «Усе людзі маюць агіду да паху і смаку тытуню, пакуль не прывяжуцца да яго».

Дарэчы, сярод  проць-мы каментарыяў удзячных чытачоў – наш карэспандэнт адшукаў адзін крытычны водгук. Дзяўчына, якая не па-ліла, пакінула чытаць кнігу ўжо на першых старонках: «Я ледзь не пачала паліць сама. Нудоцце гэтага аўтара толькі падахвочвае да таго, каб узяць цыгарэту ў руку». Тым самым дзяўчына развеяла міф пра абсалютную каштоўнасць кнігі. І ўсё ж кніга Алена Кара застаецца дастаткова пераканальнай для тых, хто разглядае жыццё як найвышэйшую чалавечую каштоўнасць. Гэта значыць, для пераважнай большасці.

Аляксандр, 39 гадоў: «Аднойчы я проста выкінуў пачак ад цыгарэт у сметніцу…»

– Я не паліў да 18 гадоў, хоць вакол усе сябры смалілі, як паравозы: баяўся маці. Баяўся, бо ведаў, што, калі яна пачуе ад мяне пах тытуню, – будзе катастрофа. У 18 гадоў мяне забралі служыць у войска далёка ад дому – на поўнач Расіі. На падводнай лодцы, дзе я праходзіў службу, паліць забаранялася ўвогуле,  таму курцы часам цэлы месяц пад вадою маглі пакутаваць без цыгарэт. А вось калі мы паднімаліся наверх, курцы рабіліся прывілеяваным саслоўем. Ім дазвалялася выходзіць на свежае паветра, каб папаліць. У той час астатнія маглі праводзіць манатонныя будні ў каютах. Так я запаліў. Проста дзеля таго, каб часцей бачыць белы дзень і дыхаць свежым паветрам. Пакінуў паліць я праз дзевяць гадоў. Да таго моманту неаднойчы спрабаваў развітацца з цыгарэтай, пакідаў і зноў пачынаў, бо хацелася. Аднак у цяжкі жыццёвы момант я захварэў, пачало браць за сэрца. Аднойчы, калі я выйшаў з бальніцы, дзе праходзіў абследаванне, проста скамячыў і выкінуў пачак ад цыгарэт у сметніцу і вырашыў, што болей не буду набываць цыгарэты. Вырашыў сам, без парадаў дактароў. І сапраўды пакінуў.

Летась памёр блізкі мне чалавек. Ізноў нервы, стрэс… Я запаліў. Праз 11 гадоў пасля апошняй папяросы. Палю ўжо год, але перакананы, што пакіну гэту звычку. Трэба толькі вырашыцца – рэзка і адразу. Калі пачынаць паступова – дакладна нічога не атрымаецца.

Васіль, 51 год: «Выпаленая дзірка ў канапе і сёння нагадвае мне пра тую цыгарэту…»

– Я пачаў паліць у 4 класе вясковай школы. Прычына – класічная: старэйшыя хлопцы не прымалі ў сваю банду тых, хто яшчэ не навучыўся пускаць з рота дым.

Першы раз развітаўся са звычкай вельмі проста. Калі служыў у войску, курыва заўжды не хапала і за тры гады службы звычка неяк сама адступіла ад мяне.  Вярнуўшыся дадому, неяк на танцах ізноў узяў цыгарэту ў рот, з якой не развітваўся ажно да 30 год.  Аднойчы паліў у хаце і заснуў на канапе з цыгарэтай. Прачнуўся – бачу: дым ідзе… Пасля таго разу я дужа перапалохаўся, і маё жаданне паліць умомант знікла. Выпаленая дзірка ў канапе і сёння нагадвае мне пра тую цыгарэту.

Пасля таго, як я ледзь не пусціў дымам хату, я н
е паліў 15 гадоў. Зноў пачаў паліць без прычыны: аднойчы прывезлі дровы з суседам, выпілі за тое ды задымілі па-сяброўску… Наступныя тры гады з цыгарэтай былі жах-лівыя. Я нават сярод ночы уставаў, каб запусціць у сябе дым. Мой кашаль даймаў усю сям’ю. Мяне ўгаворвалі пакінуць, але я нікога не слухаў.

Так атрымалася, што зноў адвучыў мяне паліць мой вучань-пяцікласнік. Неяк я праводзіў анкетаванне сярод школьнікаў на тэму: што падабаецца ці не падабаецца ў школьных буднях. Адзін хлопчык напісаў, што ён усім задаволены, а вось трываць заўсёдны пах дыму ад мяне проста не стае моцы. Мала сказаць, што я быў здзіўлены. Пасля гэтага я пачаў паліць усё менш і менш, а праз пару месяцаў і зусім пакінуў. Цяпер сплю спакойна.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up