Автор: Intex-press

13:53, 13 ноября 2008

Культура

remove_red_eye 87

Музычны фестываль Bandscan Belarus: перамагла альтэрнатыва

Першы дзень беларускага музычнага фестывалю Bandscan Belarus, які адбыўся 8 лістапада ў клубе New Sound Land, закончыўся відавочнай перамогай альтэрнатыўных каманд.

Фота з канцэрту глядзіце тут.

Па выніках галасавання найбольшую частку сімпатый публікі атрымалі баранавіцкія The Nocturnes (soft rock/ alternative), сталічная sympho heavy metal каманда DiAmAnD і гурт RU.ST з Бабруйска, які прэзентаваў на фестывалі найбольш экзатычны для тутэйшых краёў стыль revival.

Выкшталцаваныя, класічныя праграмы баранавіцкіх Metalhead (power metal), ПризRock (хард-рок) і П.Б. (панк-рок) знайшлі сваю падтрымку слухачоў, але атрымалі менш галасоў.

РЕКЛАМА

Гэтым разам публіка аддала перавагу альтэрнатыўным гуртам, прагаласаваўшы акурат за праекты, як кажуць, на аматара, напрыклад, за эпатажны RU.ST. Імідж саліста чымсьці нагадаў гэткага “дыназаўра” падвальных 80-х Юрыя Шаўчука: голы торс на публіку, багата поту і эксцэнтрыкі, слававольныя тэксты. Падаецца, рэліктавы герой з песнямі на вечна жывыя тэмы тым і пакарыў публіку: “Чего вы хотели – я ведь самец”. Эмацыянальная глеба для ўспрыняцця шведаў Alice in Videoland была падрыхтавана найлепшым чынам.

Фаварыты гульні пад назваю Bandscan Belarus Alice in Videoland апынуліся па-за гульнёй. Галасаваць за заморскіх гасцей было нельга, на іх можна было толькі глядзець і слухаць. Шведскі квартэт учыніў на сцэне нястрымнае electro-disco-punk з жывым басам і ўдарнымі. Дадамо сюды сцярвозны (але ў самым станоўчым сэнсе слова) жаночы вакал, пачуццё скандынаўскага гонару і назапашанага досведу. Свята атрымалася. Залік.

Другі дзень фестывалю Bandscan Belarus у Баранавічах пройдзе ў клубе NSL 15 лістапада.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up