Автор: Intex-press

12:07, 13 ноября 2008

Общество

remove_red_eye 98

Дзень прымірэння пасля 90 гадоў (ФОТА)

Дзень Прымірэння, прысвечаны 90-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны, адзначылі 11 лістапада каля в. Кісялі Баранавіцкага раёна каля 160 чалавек.

Як распавёў «IP» начальнік аддзела ідэалагічнай працы Баранавіцкага райвыканкама Аляксандр Літвіновіч, мерапрыемства пачалося на вайсковых могілках каля в. Кісялі, дзе адбыўся мітынг і памінальная служба каталіцкага, праваслаўнага і лютэранскага святароў па загінуўшых. Пасля ротай ганаровай варты былі ўскладзены вянкі і прагрымеў урачысты салют.

Потым на 228-м км алімпійскай трасы ў раёне в. Дуброўна, дзе да сённяшніх часоў захаваліся колішнія ўмацаванні лініі фронту, ваеннымі клубамі Беларусі, Расіі і Украіны была арганізавана рэканструкцыя бою з прымірэннем салдат. Тут быў усталяваны і мемарыяльны знак у гонар 90-годдзя заканчэння вайны.

РЕКЛАМА

Апроч кіраўніцтва вобласці і раёна на мерапрыемстве прысутнічалі нашчадак Ота фон Бісмарка Аляксандр Бісмарк, які прадстаўляе нямецкае Таварыства спрыяння развіццю па-літычных, культурных і сацыяльных стасункаў у Еўропе, прэзідэнт Рускага клуба мастацтва і культуры Наталля Га-ліцына, прадстаўнікі іншых расійскіх шляхетных родаў, чые продкі кіравалі аперацыямі падчас вайны. Прысутнічалі венгерскі амбасадар і расійскі аташэ ў Беларусі.

Фота — Аляксандра Літвіновіча

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up