Автор: Intex-press

11:55, 6 ноября 2008

Культура

remove_red_eye 55

На Дзяды ў Баранавічах прыбралі сквер

Сквер па вуліцы Смаленскай (за дзіцячай паліклінікай) добраўпарадкавалі на Дзяды 2 лістапада грамадскія актывісты, баранавіцкія сябры Партыі БНФ, АГП і сацыял-дэмакраты.

На гэтай тэрыторыі ў 1990 годзе быў усталяваны Крыж памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Па словах старшыні Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы, пасля прыборкі сквера ад смецця ля крыжа былі запалены свечкі ў памяць аб памерлых у гэтым годзе рэпрэсаванага ў савецкія часы Пятра Рашэтніка і былога лідэра філіі АГП Сяргея Андрушчанкі. Затым грэка-каталіцкі святар айцец Яўген правёў набажэнства па загінуўшых і памерлых.
 
«Дзяды даўно зрабі-ліся ў нашай гісторыі нацыянальным святам. У Беларусі гэта больш, чым проста дзень памінання продкаў, Дзяды – гэта і спрадвечныя  мары беларусаў  пра незалежную і свабодную Радзіму», – адзначыў Віктар Сырыца.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up