Автор: Intex-press

11:55, 6 ноября 2008

Культура

remove_red_eye 87

Медыя-аўтобус пашырае магчымасці

Шэраг культурных і асветніцкіх мерапрыемстваў для прадстаўнікоў маладога пакалення Баранавіч рыхтуе правесці Мінскі інстытут імя Гётэ з лістапада.

Як распавяла «IP» бібліятэкар залы літаратуры на замежных мовах Наталля Станкевіч, папулярны сярод жыхароў Баранавіч міжнародны праект, вядомы як медыя-аўтобус (бібліятэка на колах), пашырае свае межы. Цяпер штомесяц у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая для ўсіх ахвотных будуць ладзіцца новыя пазнавальныя сустрэчы і знаёмствы.

Так, 11 лістапада выкладчыкі інстытута распавядуць, як найбольш трапна і якасна карыстацца інфармацыйным фондам медыя-аўтобуса. Мерапрыемства пад назваю «Калядная кулінарная казка» рыхтуецца для школьнікаў на 23 снежня.

Па словах Наталлі Станкевіч, у студзені для будучых выпускнікоў горада, якія збіраюцца паступаць у лінгвістычныя ВНУ, будзе наладжаны круглы стол з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, псіхолагаў і прадстаўнікоў Цэнтра занятасці. У лютым запланавана віртуальная экскурсія на карнавал у Кёльне, у сакавіку – дэманстрацыя моды з майстар-класамі, у красавіку – тэатральная імпрэза па матывах нямецкіх казак.

РЕКЛАМА

Апроч гэтага, пры бібліятэцы пачынае працу «Кінаклуб», дзе будзе арганізаваны прагляд найноўшых фільмаў сусветнага кінематографа і дакументальных вандровак па краінах і гарадах свету.

Уся дадатковая інфармацыя па тэлефоне 45-20-22.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up