Автор: Intex-press

11:55, 6 ноября 2008

Культура

remove_red_eye 63

Дапамажыце Народнаму паэту

Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, які захварэў і апынуўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, можа дапамагчы кожны ахвотны. За ахвяраванне пісьменнік падорыць кнігу са сваім аўтографам.

Калі 73-гадовы народны паэт Беларусі трапіў у шпіталь, сябры Рыгора Барадуліна, каб сабраць грошы на лекаванне, распачалі акцыю па продажы кніг з яго аўтографамі. Жыве паэт на сціплую пенсію, а за яго кнігі выдавецтва расплочваецца не грашыма, а выдадзенымі кнігамі. Каб падтрымаць паэта, трэба трохі «разгрузіць» кватэру Барадуліна і адначасова папоўніць бібліятэкі чытачоў каштоўнымі кнігамі.

Кнігі можна замаўляць у Баранавічах па мабільных тэлефонах 8-029-525-17-35 і 8-044-784-53-96. Усе ахвяраванні будуць перададзены Рыгору Барадуліну, які асабіста падпіша кнігі.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up