Автор: Intex-press

11:49, 30 октября 2008

Происшествия

remove_red_eye 63

Гараджане аб’ядаюцца грыбамі

З пачатку кастрычніка дзевяць чалавек у Баранавіцкім рэгіёне звярнуліся па лекарскую дапамогу пасля спажывання грыбоў. Пяці з іх пастаўлены дыягназ «атручванне».

Як патлумачыў “IP” доктар-гігіеніст ДУ “Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэ-міялогіі” Яўген Сахараў, даволі часта за дыягназам “атручванне грыбамі” хаваецца элементарнае аб’яданне імі. Так, у гэтым месяцы пасля празмернага ўжывання смажаных падзялёнак па лекарскую дапамогу звярнулася 28-гадовая жыхарка Баранавіч. Да моманту атручвання жанчына некалькі дзён трымалася дыеты, пасля чаго адразу ўжыла разам вялікую колькасць грыбоў, а таксама мяса і салодкае. Разам з тым, як высветлілася, у жанчыны раней дыягназаваўся гастрыт. Сямейнікі жанчыны, якія спажывалі тыя ж грыбы, ніякіх сімптомаў атручвання не адчулі.

“Грыбны бялок (хіцін) цяжка засвойваецца чалавечым арганізмам, таму ўжыванне грыбоў павінна быць строга абмежаваным, – распавядае Яўген Сахараў. – За адзін прыём здароваму чалавеку можна спажыць не больш за 200 г свежых, 100 г салёных ці 20 г сушаных грыбоў. А людзям, што пакутуюць на хваробы страўніка, нырак і печані, грыбы ўвогуле не рэкамендаваны да спажывання”.

Частай прычынай атручвання грыбамі з’яўляецца няпра-вільная кулінарная апрацоўка ядомых і ўмоўна ядомых грыбоў: капытоў, падзялёнак, польскіх грыбоў. Правілы ку-лінарнай апрацоўкі прадугледжваюць нарыхтоўку грыбоў асобна па відах. Перабраныя грыбы адварваюцца 1-2 разы каля дваццаці хвілін, адвар абавязкова зліваецца.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up