Барановичский новостной портал 26 Сентября 2016
Поиск
Погода
Курсы валют
Афиша
Транспорт
Блоги
Барановичи:
Сегодня
ясно
+14...+15°C
ясно
Завтра
пасмурно
+14...+15°C
пасмурно
Подробнее
Курсы валют НБРБ:
1
EURO
2,1645 | 1
USD
1,9322 | 100 Российских рублей 3,0256
Расписание движения:
Intex-Press Видео
Intex-Press Опрос
Intex-Press Пробки
09-11-2015 | Автор: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

У Баранавіцкім раёне каталікі і праваслаўныя пабудавалі агульную капліцу

Капліца на могілках у в. Пастарынне.
Капліца на могілках у в. Пастарынне. Фото: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

Незвычайная капліца, якая змяшчае каталіцкую скульптуру Маці Божай і праваслаўныя іконы знаходзіцца ў вёсцы Пастарынне на мясцовых могілках.

Могілкі лічацца каталіцкімі, але хаваюць тут вяскоўцаў абедзвюх канфесій. Пры ўваходзе наведвальнікаў сустракаюць жалезны крыж, імправізаваная званіца і нядаўна пабудаваная каплічка.

 

Званіца, капліца і крыж на могілках у в. Пастарынне.  Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

Званіца, капліца і крыж на могілках у в. Пастарынне. Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

 

 

– Ідэя пабудаваць каплічку з’явілася ў нас даўно, – расказаў Intex-press мясцовы жыхар Мар’ян Ліс. – Неяк мы з сям’ёй пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Мосар на Віцебшчыне, дзе пазнаёміліся з мясцовым ксяндзом Ёзасам Булькам. Спадабаўся нам вельмі касцёл і тэрыторыя вакол яго – з кветкамі, ручаямі і скульптурамі. Але асабліва ўразілі мясцовыя могілкі: ні аднаго занядбанага пахавання, шмат зеляніны, зацэментаваныя сцежкі і вялікая колькасць капліц і каплічак. На капліцах былі надпісы, якая сям’я іх будавала і за што такім чынам дзякавала Богу. Я расказаў пра гэта нашым "актывісткам", з якімі разам даглядаем могілкі – Ганараце Лапкоўскай і Ганне Савельевай, і яны "загарэліся" таксама.

 

Мар’ян Ліс намаляваў праект, а жанчыны пачалі шукаць матэрыялы. Капліца спачатку планавалася каталіцкай – са скульптурай Маці Божай усярэдзіне. Але праваслаўныя аднавяскоўцы таксама захацелі далучыцца, калі даведаліся пра гэткую добрую справу. Давялося і праект перарабляць, і больш грошай збіраць.

 

Цяпер каплічка выглядае, як сапраўдны твор народнага дойлідства. У сярэдзіне стылізаванага грота знаходзіцца скульптура Панны Марыі, а з трох бакоў у нішах – іконы. І як сімвал добрага суседства – праваслаўны і каталіцкі крыжы. 

 

Праваслаўны абраз “Уваскрэсенне”.  Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

Праваслаўны абраз “Уваскрэсенне”. Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

 

– Калі распачыналі будаўніцтва, не думалі, што на гэта спатрэбіцца столькі выдаткаў, – кажа Ганарата Лапкоўская.

 

Дарэчы, самой спадарыне Ганараце ўжо 85 год, але яна дагэтуль апякуе могілкі: уласнаруч прыбірае да святаў закінутыя пахаванні, збірае пастарынцаў на талаку, калі трэба скасіць зелле ці пафарбаваць агароджу. 

 

Ганарата Лапкоўская, Ганна Савельева, Мар’ян Ліс.  Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

Ганарата Лапкоўская, Ганна Савельева, Мар’ян Ліс. Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

 

 

Нягледзячы на тое, што ўсе вяскоўцы прынялі ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва, сродкаў на ўсё не хапіла б. Жыхарам Пастарыння дапамаглі мясцовыя мецэнаты: кіраўнік ААТ "Агракамбінат "Мір" Іван Клішэўскі – цэглай, а прадпрымальнік Вячаслаў Серада вырабіў іконы, а таксама аздобіў капліцу і пляцоўку вакол яе пліткай.

 

Могілкі ў вёсцы Пастарынне ў гэтым сэнсе з’яўляюцца выключэннем. Тут няма ні старых дрэваў, ні смецця, ні занядбаных пахаванняў, а ўся тэрыторыя старанна прыбраная і дагледжаная.

 

 Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

 

–  Вельмі задаволеныя, што ўсё ў нас атрымалася, як задумалі, – тлумачыць Мар’ян. – Цяпер ёсць дзе памаліцца і праваслаўным на Радаўніцу, і каталікам на Дзяды. На могілках часцей сталі з’яўляцца наведвальнікі, каб упарадкаваць пахаванні. Такая справа патрэбна болей нам, жывым. Вёска, на жаль, знікае, і могілкі – гэта адзінае, дзе некалі будзе захоўвацца памяць пра нас.

Супольная малітва на Дзяды. Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

Супольная малітва на Дзяды. Фота: Алена ЛАПКОЎСКАЯ


ПечатьПечать
comments powered by Disqus
Другие новости рубрики

Готовим компост по правилам

Как это было: Стрип-шоу в барановичском клубе

Александр Лукашенко с сыном проехал на Harley во главе колонны байкеров

Почему у мужчин растет живот и как его убрать

Facebook
Twitter
ВКонтакте
Одноклассники
Instagram
RSS
.