Барановичский новостной портал 28 Июня 2016
Поиск
Погода
Курсы валют
Афиша
Транспорт
Блоги
Барановичи:
Сегодня
пасмурно
+23...+24°C
пасмурно
Завтра
пасмурно
+25...+26°C
пасмурно
Подробнее
Курсы валют НБРБ:
1
EURO
22 172,00 | 1
USD
20 041,00 | 1
RUR
309,08
Расписание движения:
Intex-Press Видео
Intex-Press Опрос
Intex-Press Пробки
07-10-2014 | Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ

ФОТАФАКТ. Баранавіцкія падлеткі кампаніяй клаліся на зямлю ў цэнтры горада, каб здзівіць мінакоў

Планкінг - флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах Фота: Сацсетка ВКонтакте
Планкінг - флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах Фота: Сацсетка ВКонтакте

Пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход.

Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы «планкінг» – флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. У дэбютнай акцыі пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. Як патлумачыў «ІР» адзін з удзельнікаў акцыі, школьнік Саша, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджан.

 

Цяпер модныя рознага кшталту флэшмобы — абліванне вадою, яшчэ штосьці. Таму людзі прызвычаіліся і здзівіць іх нечым вельмі складана. Але мы паспрабавалі і ў нас атрымалася — мінакі смяяліся, і некаторыя прапаноўвалі легчы побач з намі. Думаю, што ў будучыні прыдумаем штосьці новае і больш эпатажнае, – сказаў Саша.

 

 

 

 

 

Фота: Сацсетка ВКонтакте

Фота: Сацсетка ВКонтакте

 

 

Даведка

Сусветна вядомым планкінг стаў у 2009 годзе, калі ў прэсе з'явіліся звесткі аб тым, што некалькі брытанскіх дактароў атрымалі штраф за тое, што займаліся планкінгам на працы. Потым гэты флэшмоб распаўсюдзіўся па свеце і ў розных краінах атрымаў уласныя назвы, такія як «экстрэмальнае ляжанне», «прыкінься нежывым», «тварам уніз».

ПечатьПечать
comments powered by Disqus
Другие новости рубрики

Вакцину, после которой в Гродно умерла шестилетняя девочка, снова разрешили использовать

Что вытворяет кот, от которого отказались пять хозяев (видео)

Кто сможет попасть на альтернативную службу и как это сделать

Минторг Беларуси: обменники, расположенные в магазинах, должны работать по их режиму работы

Facebook
Twitter
ВКонтакте
Одноклассники
Instagram
RSS