Прымусовая дэпартацыя з Баранавіч 1939-1941 гг.
26 января 2012 г. Руслан Равяка
Большую частку дэпартаваных складалі жанчыны, дзеці і старыя, з якіх 25% загінулі ў дарозе
Каля 10 тысяч чалавек было дэпартавана ў 1939–1941 гадах з Баранавіч і іх ваколіц у глыб СССР. Каля 25% дэпартаваных там загінула, а большая частка ніколі не вярнулася на радзіму.
Послать комментарий (29)Отправить ссылку другу Напечатать изменить шрифт:A+|A-
Першыя арышты і дэпартацыі пачаліся адразу пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у верасні 1939 года. Спачатку былі арыштаваны прадстаўнікі мясцовых уладаў, паліцэйскія, вайскоўцы, службоўцы, леснікі і проста заможныя людзі.
Пазней іх сем’і чакаў цяжкі лёс вывазу ў глыб Расіі. Такі самы лёс чакаў і сем’і асаднікаў (палякаў, якія за вайсковыя заслугі атрымлівалі зямлю ў заходняй Беларусі).
Да пунктаў запісу ў польскую армію Андэрса дабіраліся праз сотні кіламетраў
Аперацыі па вывазу планаваліся і праводзіліся пад надзвычайным сакрэтам. У дапамогу супрацоўнікам НКУС былі задзейнічаны амаль усе прыбыўшыя камуністы і камсамольцы, а таксама найбольш правераныя мясцовыя актывісты.
Час і месца ніхто з грамадзян не ведаў – шмат каго мабілізоўвалі адразу ж з месцаў працы. Вядома, што ва ўсіх новаствораных абласцях да кожнай 1000 супрацоў-нікаў НКУС мясцовы абкам партыі выдзяляў 500–800 камуністаў, каля 200 камсамольцаў і прыкладна 1000 мясцовых супрацоўнікаў савецкіх органаў.
Адказнасць за дэпартацыі ўскладалася на райкамы КП(б)Б і райвыканкамы.
Напрыклад, Баранавіцкі абкам 8 красавіка 1940 года разгледзеў пытанне «Аб высяленні сямей рэпрэсаваных памешчыкаў, афіцэраў, паліцэйскіх і іншых». Даклад чытаў начальнік УНКУС Місюраў.
Абкам прыняў да ведама «заявление тов. Мисюрова о том, что все подготовительные мероприятия по выселению семей репрессированных <...> проведены», і абавязаў «райкомы партии для проведения операции мобилизовать необходимое количество коммунистов и комсомольцев в каждом районе; <...> председателей райисполкомов и секретарей райкомов партии – оказать практическую помощь райотделам НКВД по обеспечению автотранспортом для перевозки выселяемых».
Першая масавая дэпартацыя адбылася 10 лютага 1940 года. З Баранавіч у Горкаўскую вобласць быў высланы першы эшалон сем’яў дэпартаваных. У гэты дзень «навечна» ў глыб СССР было саслана 1290 чалавек.
Праз два месяцы, 14 красавіка, ад Баранавіч ад’ехалі 2 эшалоны дэпартаваных (на станцыю Джалтыр Акмалінскай вобласці – 1049 чалавек і ў пасёлак Кандратаўка Паўночнаказахскай вобласці – 713 чалавек).
Праз два дні, 16 красавіка, яшчэ 1378 чалавек павезлі ў Петухова Чалябінскай вобласці. А 20 красавіка яшчэ 994 былі накіраваны ў Акцюбінскую вобласць. І гэта была не апошняя дэпартацыя, не апошняя высылка. У хуткім часе, 30 чэрвеня 1940 года, 785 чалавек было вывезена ў Свярдлоўскую вобласць.
Вядома, што за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны з Баранавіч ад’ехаў яшчэ адзін эшалон, а на 22–23 чэрвеня 1941 года па ўсёй Беларусі рыхтаваліся да новых масавых дэпартацый. Ад высылкі гэтых людзей выратаваў толькі напад фашысцкай Германіі на СССР.
У Баранавічах 27 чэрвеня, пасля адыходу савецкіх войскаў, людзі знаходзілі ў разгромленым будынку НКУС у складзеных спісах на дэпартацыю свае прозвішчы.
Усіх, хто належаў да дэпартацыі, савецкія ўлады падзялялі на тры катэгорыі. Пад першую катэгорыю падпадалі арыштаваныя мужчыны, якіх накіроўвалі ў папраўчыя лагеры.
Пад другую – так званыя «спецперасяленцы», якіх сялілі ў адмысловых пасёлках. Да гэтай катэгорыі адносіліся людзі, здольныя да фізічнай працы. Яны не мелі судовых выракаў, але знаходзіліся пад моцным кантролем.
Пад трэцюю катэгорыю траплялі «вольныя пасяленцы», якіх не прымушалі працаваць, але размяшчалі без харчавання і апекі на бязлюдных абшарах Сібіры і Сярэдняй Азіі.
Усяго з верасня 1939 па чэрвень 1941 года з былых земляў, што належалі Польшчы, было дэпартавана ў глыб СССР каля мільёна чалавек, з іх 560 тысяч жанчын, 138 тысяч дзяцей і 150 тысяч старых. На тэрыторыю Заходняй Беларусі прыпадае 500 тысяч высланых чалавек.
Вывазы закранулі не толькі палякаў – амаль 20% дэпартаваных складалі беларусы і ўкраінцы, 30% сасланых былі габрэямі.
Па прыблізных падліках, больш за 25% вывезеных людзей (найперш дзеці і старыя) загінулі падчас дарогі ці ў высылцы.
З пачаткам вайны паміж польскім урадам у выгнанні і СССР была падпісана дамова аб стварэніі польскай арміі генерала Андэрса.
Ва Узбекістане і Казахстане ствараліся пункты запісу ў войска. Куды спрабавалі трапіць усе высланыя жыхары былой Польшчы, розных нацыянальнасцей. Каля 150 тысяч чалавек былі перапраўлены ў Іран, дзе ў складзе англійскіх і амерыканскіх вайсковых адзінак прынялі ўдзел у бітвах за Афрыку, высадцы ў Еўропу і баях за Монтэ-Касіна.
Аднак пасля выяўлення ў Катыні рэшткаў расстраляных польскіх афіцэраў Савецкі Саюз спыніў супрацоўніцтва з польскімі ўладамі на выгнанні і пачаў ствараць польскую народную армію на чале з камуністамі.
Пасля вайны дэпартацыі працягваліся. Цяпер вывозіліся сем’і заможных сялян і тых, хто меў няшчасце займаць хоць якія пасады падчас нямецкай акупацыі. Таксама высылалі ўсіх тых, хто выказваў супраціў стварэнню калгасаў ці савецкаму ладу жыцця. Вядома пра масавы вываз заможных сялян з ваколіц Баранавіч у красавіку 1951 года.
Успаміны дзяцей аб высылках
Самыя яскравыя ўспаміны закладаюцца ў дзяцінстве. Таму, відаць, найбольш запісаў аб прымусовых высылках прыпадае на дзяцей, якія перажылі ўсе пакуты выгнання, страцілі родных і сяброў.
Зоф’я Венжык-Махоўска
Нарадзілася ў 1929 годзе ў Баранавічах у сям’і доктара Анджэя Венжыка. Яе брата Багуслава арыштавалі 18.05.1940, перавезлі ў Мінск, асудзілі і расстралялі. 19.06.1941, за тры дні да пачатку вайны, яе бацька быў арыштаваны, а сама Зоф’я разам з маці выслана ў Краснаярскі край, дзе дзеўчына пачала весці дзённік.
– 19 чэрвеня 1941 года будзяць мяне раптоўны брэх сабак, гук нецярплівага званка пры браме і мужчынскія галасы: «Открывайте быстрее!» Закрадаецца цяжкае прадчуванне: былі ўжо тры вывазы ў Сібір, можа, цяпер наша чарга? Апранаюся і іду шукаць бацькоў. Святло гарыць па ўсім доме, службоўцы круцяцца па пакоях, праводзяць вобыск. Адчыняю дзверы ў кабінет таты і што бачу? За сталом у ролі гаспадара сядзіць афіцэр НКУС, з другога боку – бацькі, быццам бы наведвальнікі. Чую словы афіцэра, скіраваныя да мамы: спакуйце асабістыя рэчы мужа і памятайце пра цёплыя, бо ён ужо не малады чалавек. Татка прытуляе мяне моцна і цалуе на развітанне, пасля чаго са збялелым, як крэйда, тварам без слоў выходзіць пад аховаю ўзброенага вінтоўкаю са штыком энкавэдыста. Я іду за ім да ўваходных дзвярэй, але энкавэдыст, што стаіць на ганку, перагароджвае мне дарогу: «Нельзя!». Спужана, з камяком у горле, вяртаюся ў кабінет, а тут працяг драмы: афіцэр чытае загад аб перасяленні мамы разам са мною ў глыб Савецкага Саюза на 20 год.
Няма нават часу, каб зразумець рашэнне, бо цяпер патрэбны сведка працэдуры, што адбываецца. Мама дае прозвішча і адрас сябра сям’і, доктара Юзэфа Сквірскага. Афіцэр аддае загад, і цяпер я выходжу з дома пад вартаю ўзброенага энкавэдыста. Шпаркім крокам выходзім у сквер, які ўкліньваецца паміж нашай вуліцай Станіслава Сташыца і Шаптыцкага. Заўважаю на супрацьлеглым ускрайку сквера постаць бацькі і яго канваіра (які нясе, о дзіва, багаж арыштанта). Я прыспешваю крок, бягу і крычу на ўсю моц: «Татууусю, вывозяць нас у Сібір!» Бачу, як бацька затрымліваецца і абарочваецца. Пачуў мой голас, але ці зразумеў словы? Ці, можа, ужо ведае, што нас чакае? Канваір вымушаны яго падагнаць, бо праз імгненне постаці аддаляюцца хутчэй і знікаюць у цемры. Мой энкавэдыст, на шчасце, увесь час маўчыць. Плачучы, я іду далей, але ўжо павольна, ногі як вата. Толькі цяпер я разумею ўвесь жах нашага становішча. Даходзім да трохпавярховай камяніцы на вуліцы Герберта Гувера, дзе жыве і мае лекарскі кабінет доктар Юзэф Сквірскі. Націскаю званок. Доктар выглядае праз акно, пазнае мяне і адчыняе дзверы. Даведаўшыся пра мэту майго візіту, змаўкае і ідзе апранацца. Пакуль чакаю яго, заўважаю, што ў мяне шкарпэтка толькі на адной назе, пантофлі не да пары, а плашчык накінуты проста на начную кашулю.
Мы ідзем у накірунку нашай хаты. Мама скамянелая сядзіць на тым самым крэсле, у той самай позе насупраць афіцэра НКУС. Цяпер яны з доктарам чытаюць і падпісваюць нейкія дзяржаўныя паперы. Усе адбываецца фармальна, легальна, згодна з заканадаўствам. Са здзіўленнем назіраю, як энкавэдысты зрываюць з вокнаў фіранкі, але праз імгненне справа праясняецца. Фіранкі сцелюць на падлозе і кідаюць на іх рэчы, пасля звязваючы клункі. Гэткую нетыповую сітуацыю выклікалі паводзіны мамы, якая катэгарычна адмовілася пакаваць рэчы, застаючыся глухою да ўгавораў афіцэра. Нарэшце на яго загад «собирайте гражданку» службоўцы самі складаюць рэчы. Са сваёй шафы я забіраю вопратку, трылогію Сянкевіча, малы альбом з фотакарткамі і лю-бімую ляльку – двайніка Шырлі Тэмпл – чароўнай дзіцячай амерыканскай кіназоркі. Не бяру ніякіх падручнікаў, быццам бы прадчуваючы, што там, дзе мы будзем, яны не спатрэбяцца. Чакае мяне толькі праца, праца і праца звыш меры для дванаццацігадовай хваравітай дзяўчынкі.
З’яўляецца афіцэр, аглядае багаж і кажа, што спатрэбілася б машына большага танажу. Час пакажа: мы здолелі выжыць дзякуючы таму, што мелі больш рэчаў, чым іншыя сем’і. Трэба прызнаць, што той афіцэр праяўляў цярплівасць, такт і зычлівасць. На развітанне ён сказаў, каб мама «не мела да яго крыўды, бо ён толькі выконвае свой абавязак». Гэты чалавек, у мундзіры НКУС, быў выключэннем сярод большасці прадстаўнікоў гэтай пачварнай арганізацыі.
Сядаем у кабіну загружанага грузавіка і едзем па соннаму яшчэ гораду ў бок чыгуначнага вакзала.
На запасным шляху стаіць доўгі шэраг таварных вагонаў. Перон запоўнены людзьмі з багажом: жанчыны, дзеці, моладзь і старыя. Частка сядіць ужо ў вагонах, але грузавікі прывозяць увесь час наступных затрыманых. Чуюцца плач і галашэнні. Нашы рэчы склалі ў вагон, цяпер мы караскаемся па жалезных прыступках. З левай паліцы пані Здановіч паказвае нам вольныя месцы каля сваёй сям’і: дачкі Касі і двух сыноў – Вітка і Тадэвуша. Узброены вартавы стаіць у дзвярах вагона. Зачытвае нашы прозвішчы і зачыняе цяжкія, акутыя жалезам дзверы. Мы вязні, і адносяцца да нас як да злачынцаў. За што? Чаму?
...Сям’я Венжыкаў здолела вырвацца з Краснаярскага краю ў 1944 годзе. Да 1946-га ў Запарожжы яны чакалі дазволу выехаць у Польшчу. Там і даведаліся, што бацька жывы. З пачаткам вайны, пасля адыходу савецкіх войскаў, жыхары Баранавіч вызвалілі яго з турмы разам з іншымі вязнямі. Да пачатку 1944 года Анджэй Венжык працаваў у Баранавіцкім шпіталі, пасля перабраўся ў Польшчу і прымаў удзел у Варшаўскім паўстанні. Пасля вайны працаваў лекарам у Варшаўскім вайсковым шпіталі ў чыне падпаручніка.
Здзіслаў Чубакоўскі
Нарадзіўся ў 1928 годзе ў Баранавічах. У 1922-м бацька Здзіслава, як асаднік, атрымаў 19,5 га зямлі ў Жарабковічах. Пасля заканчэння вясковай школы ў 1939-м Здзіслаў вучыўся ў 4-м класе Баранавіцкай школы імя М. Канапіцкай.
– 10 лютага 1940 года, у 5:30, у дом бацькоў увайшло пяць узброеных савецкіх салдат. Нам трохі пашчасціла, што сярод іх быў капітан, які намагаўся адносіцца да нашай сям’і па-людску. Спытаў маму, ці «ребята больные?» (мы ляжалі ў ложку) і тое самае пра 86-гадовага дзядулю, які быў хворы. Капітан паслаў салдата па нашага суседа Дэніса, беларуса, які забраў да сябе майго дзядулю і паабяцаў завезці яго да дзядзькі ў Баранавічы. Такім чынам, майго дзядулю ўратавалі і не выкінулі пасля з «эшалону», як рабілі гэта з паміраючымі асобамі падчас дарогі ў выгнанне. Капітан загадаў салдатам, каб пакавалі патрэбныя рэчы і запасы ежы на зіму, пасля нам усё спатрэбілася. Бацькам цяжка было зразумець словы капітана аб тым, што вывозяць нас у глыб СССР назаўсёды. У мароз 40 градусаў на санях нас завезлі да цягніка. Змясцілі ў вагон для быдла з закратаванымі вокнамі, па 8–10 сем’яў у адным вагоне. Складзены ў Баранавічах эшалон (каля 40–50 вагонаў) спыніўся ажно за Мінскам у чыстым полі, каб выкінуць з вагонаў памерлых, а жывым даць кіпятку.
6 сакавіка 1940 года, пасля 22 дзён падарожжа, прывезлі нас да станцыі Сокал. Далей на санях праехалі 120 км па тайзе да пасёлка Лугодскі лесапункт на рацэ Сухона ў раёне Тоцьма Валагодскай вобласці. Упхнулі нашы сем’і ў драўляныя нетынкаваныя баракі: бэлькі, абаткнутыя мохам, а паміж бэлек клапы. Адзін малы пакой на адну сям’ю.
Самай страшнай была думка, што ўжо ніколі не вернемся на радзіму, да сваіх. І гэта немагчыма апісаць. Цяжка расказваць, яшчэ цяжэй перажыць. Голад, цяжкая праца, клапы, машкара – гэта быў жах.
Усе працавалі на нарыхтоўцы лесу, бярвенні складалі ў стосы на беразе ракі, каб летам сапхнуць іх у ваду. Дрэва само плыло да лесапераапрацоўчых заводаў. За «працадні» мы атрымлівалі харчовыя карткі, якія дазвалялі толькі выжыць. У лесе збіралі лебяду, крапіву і іншыя расліны, каб не было авітамінозу. Той, хто не мог працаваць, харчовых картак не атрымліваў. На дзяцей картак таксама не давалі.
Я (11 год) і брат Юрэк (7 год) пілавалі бярозавыя бярвенні на калоды, якія называліся «шуркамі». Ссякалі галлё і складалі ў стосы для вогнішча, пад наглядам дарослых.
Гэдак працягвалася да жніўня 1941 года. Пасля пачатку вайны паміж СССР і Нямеччынай польскі генерал Уладзіслаў Сікорскі атрымаў згоду ад Сталіна на вызваленне сасланых з былой Польшчы (нелагернікаў). Мае бацькі з сябрамі інжынерам Юзэфам Пнеўскім і панам Дрэўнякам пастанавілі дабрацца да мясцовасці, дзе ствараецца польскае войска. Каб дабрацца да бліжэйшай станцыі Сокал (120 км) не было іншага шляху, як па рацэ. Разам мы зрабілі плыты, на якіх за тры тыдні даплылі да станцыі. Білеты ў пасажырскія цягнікі мы купіць не маглі і ехалі таварнымі. Такім спосабам напрыканцы верасня 1941 года даехалі да Ташкента, дзе стваралася польскае войска. Не памятаю, як здолелі перажыць гэта падарожжа. Ратавалі нас харчовыя пункты, створаныя для вызваленых дэпартаваных жыхароў былой Польшчы.
Зоф’я Я.
Нарадзілася ў 1930 годзе ў Баранавіцкім павеце.
– 17.09.1939 г. бальшавікі перайшлі польскую мяжу. Адразу ж пачаліся арышты. Калі вялі арыштаваных, плявалі ім у твар, білі, давалі выспятка. Пасля пачалі рабаваць і вывозіць у Расію. Абрабавалі графскі палац, маёнтак Навіцкай, надляснічага і ўраднікаў, а потым нават ляснічых. Калі ў вёску ўвайшло савецкае войска, арыштавалі тату, але хутка выпусцілі. Закрылі польскія школы, а адкрылі расійскія, і туды трэба было хадзіць пад прымусам. Калі пачаліся выбары, міліцыя прыйшла за татам, але яго не было. Калі знайшлі, загадалі галасаваць.
А 10.02.1940 года ўночы нас пабудзілі, зрабілі вобыск, пашукалі зброю і забралі ўсе дакументы. Нас пасадзілі пасярэдзіне пакоя, а каля таткі і вайскоўца паставілі, каб яго пільнаваў. Калі пад’ехалі сані, вайскоўцы загадалі сядаць і сказалі, што павязуць на допыт, і не далі сабраць рэчы. На станцыю прыехалі надвячоркам, потым замкнулі нас у вагонах. На двор выпускалі мала, нават вады не хацелі даваць. За ўсю дарогу далі два разы хлеба і супу. Калі мы прыехалі, дык ажно страшна было бачыць, колькі старых паабмарожвалі сабе ногі і рукі, а вошай было як мурашак. Потым нас выслалі за 125 км у пасёлак Еглец Роўдзенскага раёна Архангельскай вобласці. Па дарозе шмат дзяцей памерла.
У пасёлку нашым бацькам далі тры дні адпачынку. З нашай сям’і на працу хадзілі татка, мамка, брат і сястра. Праца была цяжкая, а плацілі мала. Давалі хлеб і аўсянку з прусакамі, а часам, на вялікае свята, гнілое рыбы. Людзі хварэлі і паміралі. У пасёлку памерла больш за 150 чалавек. Калі б не грыбы і ягады, дык памерла б яшчэ больш. 20 верасня 1941 года абвесцілі амністыю, але нікога не хацелі адпускаць. А мы выехалі 20.02.1942 года. У Волагдзе бачылі мноства трупаў, бо людзі там валіліся з голаду як мухі, нават не паспявалі пахаваць памерлых. Як ехалі на поўдзень, дык хлеб і іншыя прадукты атрымлівалі ў польскіх прадстаўніцтвах. 12 красавіка прыехалі да Джалай-Абаду.
Там брат захварэў на тыфус і трапіў у шпіталь. Потым захварэла я. 5 мая памёр татка, пахавалі яго на вайсковых могілках у Сузаку. У Джалай-Абадзе адкрылі польскую школу, куды мы хадзілі. У школе атрымлівалі абеды, хлеб, сухары, ангельскае печыва, муку, мармелад і кашу. 20 жніўня выехалі ў Краснаярск. 24-га ўвайшлі на карабель, якім прыехалі да Пехле. У Пехле мы былі месяц, бо мама была ў шпіталі і мы чакалі мамку, спадзеючыся, што ёй хутка палепшае. Аднак самі мусілі выехаць у Тэгэран, бо мамцы станавілася горш. Месяц нічога не ведалі пра яе. Цяпер нам тут добра, мы ўдзячныя польскаму ўраду, саюзным дзяржавам Англіі ды Амерыцы.
Генрык С.
Нарадзіўся ў 1930 годзе ў Баранавіцкім павеце.
– Было гэта ў лютым. Прыйшлі рускія, зрабілі вобыск. Шукалі зброю. Завезлі нас на вазах на станцыю. У таварным вагоне ехала шмат людзей. Было цесна і душна. Калі цягнік рушыў, мы плакалі, што больш не ўбачым дому. Ехалі чацвёра сутак. Ежы не давалі, ваду мы рабілі са снегу. У Сібіры ў бараках ізноў было цесна. Я хадзіў у школу. Вучылі, што Бога няма. Адзін раз загаварыў па-польску, дык настаў-ніца паслала мяне да старэйшага, а ён на мяне крычаў. У столі зрабілі дзве дзіркі. Пад адной камендант крычаў: «Бог, Бог дай пірог!», і нічога не было. Пад другой казаў: «Савет, Савет, дай канфет!», і сыпаліся цукеркі.
Ён смяяўся, што Бог нічога не дае. Тата памёр з голаду. Спух. Закруцілі ў прасціну і кінулі ў яму. Брат не меў ботаў і не пайшоў на працу, яго забралі на два месяцы ў вязніцу. У пасёлку памерла больш за трыццаць асобаў. За хлебам мы стаялі ў чарзе з вечара да ранку. Бывала, што па два дні не елі хлеба. Спачатку мянялі ў расійскіх вёсках вопратку на хлеб, а потым закончылася адзежа...
Па матэрыялах бюлетэня «KARTA», N12, «Cztery deportacje 1940–41» i iншых польскiх выданняў
Прымусовыя вывазы людзей з Баранавіч у 1940 годзе (чыгуначны транспарт)
Послать комментарий
Другие новости рубрики Культура
Опрос: "Хотели бы вы служить в армии?"
23 февраля 2012г.
Большинство опрошенных старшеклассников хотели бы служить в армии.
Вырастуць цэны на ByFly?
22 февраля 2012г.
Магчыма, што нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» ужо ў «самы бліжэйшы час» павысіць цэны на тарыфныя планы лінейкі «Дамасед».
Жительница Барановичей пыталась провезти через границу 123 флакона духов
22 февраля 2012г.
Незаконный товар пограничники обнаружили в багажнике автомобиля в нише для запасного колеса.2
Улады Баранавіч не могуць ці не хочуць забараніць продаж “чарніла”?
22 февраля 2012г.
На гэтым тыдні ініцыятар збору подпісаў супраць продажу пладова-ягаднага віна Рыгор Грык атрымаў з Баранавіцкага гарвыканкама адказ.5
Активист Павел Виноградов получил за "плюшевый бунт" 10 суток ареста
22 февраля 2012г.
Такое решение принял 22 февраля суд Московского района Минска.3
В Барановичах отметят Масленицу
22 февраля 2012г.
В программе - соревнования, праздничный концерт и, конечно же, блины!6
В Барановичах на пожаре спасли двух человек
22 февраля 2012г.
Спасенные мужчины во время пожара не пострадали и от госпитализации после осмотра медиков отказались.
Хуткай вясны не будзе
22 февраля 2012г.
Цёплыя і вільготныя адліжныя дні яшчэ зменяцца маразамі.
Cумар: Няправiльна, калi кіраўнік мае 6 мільёнаў у месяц, а яго галоўны спецыяліст толькі 2 мільёны
21 февраля 2012г.
Падчас дня інфармавання старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар прыехаў на Пружанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. Работнікі прадпрыемства задавалі губернатару пытанні, актуальныя для ўсяго горада і раёна.6
Апытанне: «Цi размаўляеце вы па-беларуску»
21 февраля 2012г.
Некаторыя з апытаных жыхароў горада не толькi станоўча адказваюць на пытанне «IP», але i дэманструюць сваё валоданне роднай мовай. Аднак...5
Міжнародны дзень роднай мовы
21 февраля 2012г.
Гэта штогадовае свята адзначаецца 21 лютага. Яно заснавана ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.2
Барановичский регион – самый «мясной» в стране
20 февраля 2012г.
Хозяйства Барановичского района названы крупнейшими производителями скота и птицы в Беларуси.2
Театральные постановки февраля
16 февраля 2012г.
В феврале театр-студия «Параллель» покажет два спектакля, один из которых барановичские зрители увидят впервые.
Поставить чернильную точку
16 февраля 2012г.
Больше 150 подписей в городе и районе собрал барановичский активист Григорий Грык под обращением ограничить, а впоследствии и вовсе запретить продажу дешевых плодово-ягодных вин.6
Бюджетные решения
16 февраля 2012г.
На следственный комитет с органами госбезопасности в 2012 году в бюджете выделено в 50 раз больше средств, чем на социальную защиту. А служба безопасности президента обойдется белорусам дороже, чем подготовка райцентра к «Дожинкам».2
В двух очках от победы
10 февраля 2012г.
Четыре медали – золотая, серебряная и две бронзовые, завоеванные юными барановичскими дзюдоистами, помогли команде Брестской области стать второй в общекомандном зачете на первенстве Республики Беларусь среди юношей и девушек 1996–1997 годов рождения, прошедшем 3–4 февраля в спортивном комплексе «Атлант».
В аптеку – как в музей
09 февраля 2012г.
После окончания реконструкции Intex-press посетила аптеку № 21, где в скором времени появится единственная в Брестской области экспозиция аптечного дела.2
В районе преступности
09 февраля 2012г.
Прошедший 2011 год в Барановичском районе отметился снижением преступности. Вместе с тем из общего количества совершенных преступлений было раскрыто меньше половины.
По кому в Барановичах ударили морозы
09 февраля 2012г.
После аномально теплой первой половины зимы февраль потряс белорусов чрезвычайно крепкими и стойкими морозами. Последствия низких температур не заставили себя ждать: люди стали чаще обращаться к медикам с обморожениями, увеличилось количество вызовов «аварийки», классы в школах опустели, автомобилисты вынуждены были отказаться от личных авто.
Беднее на 170 долларов за год
09 февраля 2012г.
Почти треть барановичских субъектов хозяйствования, по данным статистики, платили заработную плату ниже полутора миллиона, или 180 долларов в прошлом году. Эксперты говорят, что такой дешевой рабочей силы уже не найти и в Китае. А перед городом снова ставят задачу увеличить получки, на сей раз «до европейского показателя».
6Лісты да бацькі
03 февраля 2012г.
Бацька экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча – Віктар Паўлавіч – бязрадасна сустрэў 19 студзеня сваё 85-годдзе. Дзясяткі віншаванняў, якія ён атрымаў у гэты дзень з усёй краіны, яднае пажаданне як мага хутчэйшай сустрэчы з сынам на волі. З надзеяй пра гэта ў сваіх апошніх лістах піша і Мікола Статкевіч.26
За явным преимуществом
02 февраля 2012г.
В прошедшие выходные, 28–29 января, волейболистки барановичского «Атланта-БарГУ» на своей площадке дважды обыграли серебряных медалисток прошлогоднего первенства «Минчанку» – 3:1 и 3:0.
Бумажная техника своими руками
02 февраля 2012г.
Танки и самолеты из бумаги? Ерунда какая-то, подумают многие. А вот житель Барановичей сумел не только изготовить точную копию самолета, но и занял первое место на международном конкурсе.
2Сгорел дом на Комсомольской
02 февраля 2012г.
Практически дотла сгорел 27 января один из частных домов на улице Комсомольской в центральной части города. Пострадавшая на пожаре женщина с ожогами и травмами доставлена в больницу. В настоящее время состояние больной медиками оценивается как удовлетворительное.

Комментарии
14:17
Міхась
Дзе узяць пачытаць бюлетэнь і іншыя выданні?Мае сваякі-беларусы, бабуля, бацька, яго браты і сястра 19 чэрвеня 1941 былі вывезены з Баранавічскага раена у Краснаярскі край, як кулакі. Дзеда дома не было і яго не арыштавалі.22 чэрвеня 1941 г. састаў быў у Оршы і яго бамбілі нямецкія самалеты.Частка людзей збегла, мае свякі збаяліся бегчы і паехалі ў Сібір. Дзеду сказалі, што сям'я загінула пры бамбежцы і ен ажаніўся з другой жанчынай.На жаль не захаваліся архіўныя дакументы мясцовага НКУС пра дэпартацыю 19 чэрвеня 1941 года.Ці нкусаўцы знішчылі ці немцы? І усе гэта цяпер пішацца на ўзроўні чутак і ўспамінаў мясцовых палякаў.
14:33
МизантропЪ
Рэд. Дзякую, выправілі.
14:21
Мишаня
но в учебниках по истории наших детей теперешний режим учит противоположному .что нас освободили благодетели и вообще эта власть она против народа и его истории взять одну дату 3 июля -как день независимости .вопрос от кого ? одни захватчики ушли другие пришли . а за статью спасибо.мой дед избежал такой участи только "благодаря" войне -если можно так сказать.не война так лагеря как говорится хрен редьки слаще
13:55
Олег
Когда в 1939 г. пришли Советы, то мой прадед одним из первых вступил в колхоз. Не из идейных соображений, а потому, что попадал в разряд зажиточных "кулаков", и ему грозило раскулачивание и ссылка в Сибирь. Но даже вступление в колхоз не помогло, и в 1941 г. семья моего прадеда, собрав вещи, 22 июня должна была отправиться на спецпоезде в Сибирь. Спасло то, что в этот день началась война.
15:28
maks
статья очень хороша но неполная, пожалуйста Руслан Ревяко проведите такое же расследование и по отношению жителей нашего города и района сгинувших в польских концентрационных лагерях до 39 г. Я не оправдываю Советскую Россию, но людей погибших, потерявших близких не важно от какой власти мне искренне жаль.
15:57
Тутэйшы
А чё-то молчат братья-оккупанты?
17:15
Лина
Спасибо за статью и воспоминания.У меня ком подступает к горлу каждый раз,когда вспоминаю об этом жутком времени...сколько судеб было поломано и семьей разлучено.Мой прадед умер в стенах сталинского лагеря в Сибири, а семья и 5 детей остались сиротами.
18:07
Тип.
Мои родственники и на войне воевали и боевые награды имели и всё равно восточные "братья" после войны посадили их в лагеря - по 20 лет каждому - якобы потому что на Эльбе Американцев увидели... А чем ситуация с репрессиями лучше сейчас? Нейтрализуются-устраняются люди способные организовать-оказать сопротивление современной оккупации-уничтожению Беларуского государства - кто исчез, как Захаренко, Гончар...Кто-то успел дать дёру на Запад, как Зянон Пазняк, кого-то лишили свободы, кого-то зашугали... До современных массовых репрессий остался один шаг - юридическое присоединение Беларуси к восточной империи с последующим открытым массовым запуском сюда "мочильщиков в сортирах" которых и без того TUT хватает... Фактически "братья" Беларусь под себя уже подмяли - планомерно -последовательно-цинично, под бравурную риторику о братской дружбе и любви, руками своих агентов и местных "колхозных" недальновидных чиновничков, уничтожили Беларускаю национальную символику, Родную беларускую мову, довели до экономического кризиса - фактически дефолта, устроили одномоментное обнищание беларуского народа в три раза, прессуют местечковых правителей, вынуждая их за бесценок сдавать стратегическую народно-государственную собственность. Если уничтожение и поглощение Беларуского государства состоится, то как и в 30-х 40-х годах прошлого века в первую очередь будет репрессирована правящая элита имеющая власть-собственность. А ЭТО КТО ??? Правильно! РАЗНОМАСТНЫЕ БЕЛАРУСКИЕ(?) ЧИНОВНИКИ которые под диктат "старшего брата" на протяжении последних 17-ти лет уничтожали и уничтожают в Беларуси всё Беларускае (недавно в Витебской областной библиотеке ликвидирован отдел беларуской литературы!) Так что, пока ещё не поздно, пока "братья" не стали запихивать Вас в скотские вагоны "Бело-руссия - Соловки" или трамбовать в братские могилы с последующим отъёмом Ваших должностей-окладов, коттеджей, дорогих авто, отправкой беларуских деток на Кавказскую войну - ОДУМАЙТЕСЬ - посылайте подальше интеграстов с ихними таможенно-Евразийскими союзами И, в первую очередь верните в школы и гос. учереждения родную беларускую мову - самую надёжную защиту от ассимиляции и уничтожения беларусов и беларуского государства и Вас, как бюрократии этого государства.
20:43
Гуўняж
Так, я думаю пасьля ўваходу ў Расею, найперш пацерпяць нашыя чыноўнікі. Рускія доўга разьбірацца ня будуць зь іх бізнэсам. Прыедуць браткі - каго застрэляць, каго закапаюць, а іншыя самі ўсё аддадуць "братушкам".
10:13
Тип.
Не мешало бы "профильному историку" Руслану Ревяко и правдивой газете Intex-press рассказать о деятельности ПОЛЬСКОГО КОНЦЕНТРАЦИОННОГО ЛАГЕРЯ "БЕРЁЗА-КАРТУЗСКАЯ" находившегося до второй мировой войны на территории современной Брестской области. А то про зверства немецко-фашистских захватчиков и российских большевиков наслышаны, а про ополячивание беларусов и последствия этого опполячивания известно очень мало.
14:09
Равяка
Тыпу
Некалькі год таму я стварыў ў вікіпэдыі артыкул пра Бяроза-Картузскі лагер. http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Бяроза-Картускі_канцэнтрацыйны_лягер Можаце пачытаць, калі цікава. Але кольскасьць і маштабы проста непараўнальныя. Хаця некалі магчыма я і звярнуся да гэтай тэмы.
18:14
Дима интекс
очень интересная статья. Не знал, что ТАК много людей высылали
22:07
МизантропЪ
Хорошая статья, юмористическая. Жаль, сразу не прочитал. 1000 сотрудников НКВД, разумеется, привезли из СССР, а где взяли 500-800 местных комунистов и 200 комсомольцев? Уверен, что 27 июня 1941г. у жителей Барановичей были дела поважнее, чем искать свои имена в каких-то списках в разгромленном здании НКВД (кстати, где оно находилось?). Списки, видимо, были высечены на стенах, т.к. уверен, что ни одной лишней бумажки там не осталось. Разумеется, все эти цифры и факты автор взял из чьих-то воспоминаний, мемуаров и др. источников, но надо же подходить к любой информации с точки зрения здравого смысла. Иначе статья имеет обратный эффект и ставит под сомнение все цифры и факты.
23:54
Пенсионер
Статья явно заказная и носит провокационный и подстрекательский характер.Цель этой статьи тоже ясна.Признать выселенных постадавшими, и требовать компенсации.Мы это уже проходили и не раз.Автор не пишет о работе польской дефензивы,а это аналог НКВД.Мой родственник сидел в Картуз-Березе за то,что хотел учиться на родном белорусском языке.Он был участником ТБШ-это товарищество белорусских школ.Что касается выселения осадников,то они здесь были оккупантами,для ополячивания белорусских территорий.Я жил возле старого парка,а мои все соседи были поляки,которых никуда не выселили и дома не забрали.И теперь в этих домах живут их потомки.Дети и внуки этих поляков закончили школы и ВУЗы и стали специалистами.Никаких претензий никому не заявляют.А вот кому понадобилось через столько лет ворошить прошлые дела,то нетрудно догадаться.Кстати,эти поляки получили пенсию по старости,хотя не имели рабочий стаж в СССР.Поступить белорусу в гимназию в панской Польше,было очень сложно.А в университет могли поступить тоько единицы.Поэтому надо писать ВСЮ ПРАВДУ,а не передергивать факты как шулер карты.
00:09
Равяка
Мизантропу
<...>в Белостокскую область было «прислано 12 396 человек, из них на руководящую партработу — 553 человека. <...> особенно усердствовали на железнодорожном транспорте, где завезли около 3000 человек, вплоть до уборщиц» КРЫНІЦА: Российский Центр хранения и изучения документов новейшей истории Д. 230. Л. 70, 71. Протоколы пленума Белостокского ОК КП(б)Б, окт. 1940 г.
ці тамасама "В Станиславской области к проведению операции было привлечено 995 человек от НКВД, в помощь им выделили 770 человек из партактива, 1119 работников местных советских органов и 250 комсомольцев."
01:26
не пионер
ПЕНСИОНЕРУ. Это твой комент дед носит провакационный характер. Сравнил хрен с пальцем. Комуняки высылалі сотни тысяч людей большую часть нівчем не повінных, а в Березе-Картузкой за 5 лет существования отсидело не более 16 тысяч (и не только политических, но и кримнальных, без, замечу, жён и детей), 99% из которых осталось живы! Вспомните еще Гуантанаму и личевание негров - когда крыть нечем перед реальными цифрами. И ваше счастье, что до ваших родителей не дошла очередь паковать вещи. Коммунизм давно следовала приравнять к фашимзму и судить тых, кто еще верит в идеи Ильича! А мумию вождя вывезти на Магадан и закопать в братской могиле тысяч замученных болшевиками людей.
09:54
МизантропЪ
Руслан, статистика из книг - одно, а реальность - совершенно другое. Гражданских направляли в помощь НКВД не для руководства и слежения за соблюдением исполнения указаний. Это были проводники и переводчики. Ими могли быть только местные жители, которые на могли быть комунистами в таком колличестве. Видимо, 40-ых годах цифры были завышены для демонстрации эффективности работы. А может всё банальнее: за выполнение спецзаданий полагались какие-то пайки, премиальные, льготы и т.п., вот их и списали на партактив, которого не было. Пенсионер, не думаю, что стоит искать в статье какую-то националистическую подоплёку, ведь репрессии проводили не по национальному признаку, пострадали все народы СССР.
12:24
Пенсионер
Мой комментарий я написал не для оправдания коммуняк,а чтобы обратить внимание на попытку посеять вражду между поляками и белорусами.Делается это по известной схеме:"Разделяй-стравливай-и властвуй". Но простые люди как дружили,так и будут дружить.Поляки женились на белорусках,а белорусы женились на польках,не обращая внимания на политические режимы.От этой дружбы появлялись ДЕТИ.А ДЕТИ и есть высший смысл существования человека на Земле,а не какие-либо политические идеи. Не пионеру стоит поучить русский язык.Делает очень много ошибок в тексте,но прется строчить свои соображения,даже не зная хорошо суть вопроса.
12:08
Историк
Статья сырая, недоработанная. Ревяко не историк, а берется писать историю. И из этого ничего не получается. Не можешь писать, не пиши. Не мучай перо...
13:31
Пенсионер
Я посмотрел материалы в Интернете на эту тему.Согласно официальной статистике,более 100 тыс. жителей западных областей было репрессировано в административном порядке в периоды 1939-1941 и 1944-1953 гг.Где автор взял такую цифру,что 500 тыс. было репрессировано только за период 1939-1941 гг.??Здравый смысл подсказывает,что это невозможно физически.Зачем писать заведомую ложь??Автор почему-то "забыл" написать фамилии тех,кто создавал эту репрессивную "машину",и руководил ее работой.А потом сам же оказался в жерновах этой "машины".
13:34
Чорны капач
Историк, а ты что написал? сиди и кури бомбук. Небось защищался по истории партии и пятой зведе героя Брежнева.
14:02
Равяка
Пенсіянеру: Якія вы крыніцы ў нэце глядзелі? расейскія? Дык па іх дасюль у Катыне і Курапатах немцы стралялі людзей. Беларускі гісторык Кузняцоў, які адзіны меў магчымасьць нейкі час працаваць у архівах КДБ піша6 "КУЗНЯЦОЎ, ГІСТОРЫК: «Але шмат хто трапляў без складання ўсялякіх спіскаў. А таму гэтую лічбу розныя даследчыкі, і польскія, і нашыя, называюць прыкладна ад 250 да 450 тыс. чалавек, якіх дэпартавалі». Большасць з якіх ужо не вярнуліся на радзіму. У нечалавечых умовах людзі паміралі тысячамі." http://mlook.ru/slH-OGAQVms/rozniya_spamni_pra_adnu_datu_22_06_2011.html#axzz1l7gah76i Польскія гісторыкі называюць лічбу 600 тысяч.
14:07
2 историк
комментарий сырой, недоработанный. Историк не комментатор, а берется писать комментарий и из этого ничего не получается. Не можешь комментировать - не мучай клавиатуру.
14:37
Пенсионер
Автору. В российских источниках написано и о Куропатах, и о том,кто руководил этими зверствами.Это- Берман Борис Давидович,получил за это орден Ленина,а вскоре был расстрелян как немецкий шпион.После него с 1938 по 1941 гг. руководителем НКВД БССР был Цанава Лаврентий Фомич.По логике автора,в российских источниках не пишут правду.А истинная правда есть только у поляков и какого-то Кузнецова.Для чего автор приплетает здесь тему о Катыни??Россия и Польша по этому вопросу разберутся и без помощи такого "историка" как автор.
15:06
Бульбаш
О, вижу братья-освободители подтянулись. Пенсионер вы бы с авоськой двигали б в магазин в очередь за колбасой. Или что-то вас гложет? Может быть родители когда-то принимали участие в вывозах и делили добро депортированных - не бойтесь забирать уже не будут.
17:18
Пенсионер
Ты бы клички свои не менял.По стилю изложения и другим признакам видно,кто пишет.А хамство свое показывай в другом месте.
17:45
Иван
Кстати Кузнецов из России приехал, из Нижнего Тагила. Россиянин. Правда, все статьи на догадках, без подтверждения архивами.
21:13
МизантропЪ
Бульбаш, в нашем городе живёт много тех, чьи родители вывозили. Поинтересуйтесь историей в/ч 7434.
23:12
Павел
Пенсионер, Вы высказываетесь как минимум как заслуженый член КПСС. А как максимум, как сотрудник определенных структур на задании. Где Вы увидели провокацию? Где заказ и требование компенсации??? Может Вам действительно пора на пенсию, если не заметили, что Поляков было среди репрессированых только около 50%. Надо знать свою историю и не искать крайних. Нас уже комунисты в свое время ложью достаточно накормили...