Вяртанне ў сярэднявечча, альбо Як становяцца рыцарамі
27 августа 2010 г. Наталля СЕМЯНОВIЧ
Бляск латаў і шлемаў, моцны лязгат мячоў і прыгажосць барацьбы ваяроў зачароўвае і прыцягвае. Здаецца, што ты згубіўся ў часе і трапіў у далёкае сярэднявечча, якое для большасці з нас авеяна рыцарскай рамантыкай.
Послать комментарий (0)Отправить ссылку другу Напечатать изменить шрифт:A+|A-
Аб тым, наколькі складана стаць рыцарам, колькі важыць меч і латы і ці атрымліваецца “жыць” адначасова ў розных стагоддзях, расказаў «IP» 29-гадовы пан Зміцер Пачвара, сапраўднае прозвішча якога Зміцер Шашкоў, – кіраўнік баранавіцкага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Шляхецкая застава”.
«У клуб прывяло слова «зброя»
У клуб, які тады яшчэ называўся “Звяз трох мячоў”, я трапіў зусім выпадкова – пачуў гутарку двух маладых людзей аб кальчугах, латах, зброі. І вось гэтыя словы заставілі мяне падысці да іх. Дарэчы, да гэтага я ніколі не цікавіўся чым-небудзь падобным ды не ўяўляў нават, што можна настолькі сур’ёзна займацца стварэннем адзення, зброі, даспехаў перыяду сярэднявечча. Аказалася, што можна. І гэта справа так зацягнула, што ўжо на працягу амаль 11 гадоў я займаюся ў клубе.
Акрамя таго, гістарычная рэканструкцыя паўплывала і на выбар маёй будучай прафесіі: кавальствам я зацікавіўся пасля таго, як прыйшоў у клуб. І дыпломны праект, які я абараняў, заканчваючы мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага універсітэта, быў звязаны з сярэднявечнай зброяй. Тады ж быў выкаваны і мой першы меч, на які я зараз гляджу з… усмешкай. Хаця на той час і той меч быў дасягненнем, мяжой.
Сур’ёзна, цяжка, дорага
Найбольш за ўсё мяне ўразіў першы фестываль. Я, калі шчыра, стаяў раскрыўшы рот. Гэта было не проста здзіўленне, гэта быў нейкі шок: касцюмы, зброя (асабліва ў мінчан), да якіх мы ў той час «недацягвалі», ну і, канешне ж, першы бой. Гэта не перадаць словамі, гэта трэба ўбачыць і адчуць. З таго моманту прайшло многа часу, і зараз мы ні ў чым не саступаем іншым клубам, наадварот – па касцюмах і даспехах у гэтым годзе на рысталішчы пад Грунвальдам з дзесяці лепшых ваяроў пяцёра былі нашы. І гэта для нас даволі значны поспех, тым больш што адбор удзельнікаў з кожным годам становіцца больш жорсткім: усё павінна максімальна адпавядаць таму гістарычнаму перыяду, які ты прадстаўляеш. А гэта дасягаецца цяжкай працай. І калі нехта лічыць, што тое, чым мы займаемся, проста гульня, то памыляецца.
Клуб – гэта вельмі сур’ёзна, ён патрабуе не толькі жадання, але і працы, і ўкладання грошай. Мы не проста пераапранаемся ў сярэднявечныя касцюмы – мы займаемся рэканструкцыяй: самі робім даспехі, зброю, шыем адзенне. І працэс гэты даволі працаёмкі і… нудны. Бо касцюмы павінны быць копіямі тых, якія насілі нашы продкі, і на іх стварэнне патрабуецца ад некалькіх месяцаў да года. А то і болей. Па-першае, трэба знайсці неабходны матэрыял (толькі натуральныя тканіны – лён, шэрсць, скура), па-другое, многа часу ідзе на тое, каб зрабіць нават нейкі элемент касцюма – пальчатку ці шлем. Можна, канешне, і купіць адзенне і неабходныя да яго элементы, але абыдзецца гэта даволі дорага. Металічная пальчатка каштуе да 300 долараў. Калі рабіць самому, выйдзе танней, бо плаціш толькі за матэрыялы: скуру, метал, тканіну. Хаця і гэта немалыя грошы.
У новае жыццё з новым імем і статусам
Кожны з тых, хто вырашыў застацца ў клубе, павінен не толькі сваімі рукамі зрабіць сабе сярэднявечны касцюм, але і выбраць новае імя. Мы “жывём” у Вялікім княстве Літоўскім, то і імёны выбіраем адпаведныя таму часу. Хтосьці проста завецца Ваўком, камусьці прыйшліся даспадобы такія імёны, як Алігор, Карнэліус, Беата, Канстанцыя. Кожны ўдзельнік клуба мае свой статус – займае сваю прыступку на саслоўнай лесвіцы. Навічкі – гэта непасвечаныя. Наступная прыступка – отракі, над імі – драбы. Самы высокі статус – рыцар. У нас два рыцары. Адзін з іх заснавальнік клуба, які зараз адышоў ад спраў, і я. Калі мяне пасвячалі ў рыцары, дастаткова было агню ў вачах. Цяпер, каб заслужыць гэта званне, патрабуецца актыўны ўдзел у жыцці клуба, у паездках, патрэбны нейкія заслугі, перамогі – неабходна неяк праявіць сябе. Таму рыцараў зараз няшмат.
«Без траўм не абыходзіцца»
Абавязковым заняткам у клубе з’яўляюцца трэніроўкі, бо кожны фестываль – гэта ў першую чаргу бітва ваяроў. У нас праводзяцца два віды трэніровак: звычайная адпрацоўка ўдараў і тэхнікі, і адпрацоўка ўдараў у поўнай экіпіроўцы. Змагаемся альбо адзін на адзін, альбо некалькі чалавек на аднаго. Таму яшчэ адно патрабаванне – неабходна быць даволі развітым фізічна. Не трэба забываць пра зброю і даспехі, якія нямала важаць. Так, самы лёгкі меч важыць да 2 кг (у мяне, напрыклад, 5 кг). Вес даспехаў даходзіць да 30 кг. Дарэчы, без траўм не абыходзіцца. Сінякі, раны – звычайная справа для ваяроў. У той жа час я лічу, што наш занятак менш траўманебяспечны, чым нейкі від спорту. Напрыклад, бокс. Да таго ж і гэтых траўм можна было б пазбегнуць, калі б ваяры свядома не грэбавалі некаторымі элементамі даспехаў з мэтай павелічэння рухомасці.
«Моладзь больш цікавіцца камп’ютэрамі»
Кожны год у пачатку новага сезона (звычайна восенню) мы пачынаем набіраць у клуб маладых людзей, каб за год падрыхтаваць іх да новага фестывальнага сезона. Раней развешвалі рэкламныя ўлёткі, зараз акрамя гэтага спосабу выкарыстоўваем і Інтэрнэт: рассылаем запрашэнні на розныя сеткі (напрыклад, «У кантакце»). Але трэба сказаць, што новыя людзі з’яўляюцца рэдка. Напрыклад, за гэты год да нас прыйшоў толькі адзін чалавек.
Чаму? Канешне, пабываўшы на рысталішчы, некаторыя цікавяцца, аднак як толькі даведваюцца, колькі карпатлівай працы схавана за ўсім гэтым, больш у клуб і носа не паказваюць. Але самае галоўнае – гэта ўлюбёнасць сённяшняй моладзі ў камп’ютэрныя гульні. На экране ўсё прасцей і хутчэй, чым у рэальнасці. Нават мойго брата, які яшчэ некалькі гадоў таму цікавіўся клубам, пачынаў нешта сабе рабіць, цяпер ад камп’ютэра не адарваць.
«Гэта не хобі, гэта – лад жыцця»
Клуб гістарычнай рэканструкцыі для мяне не хобі, не проста занятак па інтарэсах. Усё даволі сур’ёзна: гэта – элемент майго развіцця, лад жыцця. У той жа час не трэба лічыць, што заняткі ў клубе звязаны з жаданнем ўцячы ад сучаснасці.
Сярэднявечнае рыцарства – гэта не вяртанне назад, у Вялікае княства Літоўскае, наадварот, гэта магчымасць лепш зразумець дзень сённяшні. У той жа час сучаснасць з яе тэхналогіямі (дарэчы, палова ўдзельнікаў клуба – людзі, якія заканчваюць ці ўжо скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы па інжынерыі, па праграмаванні) зусім не перашкаджаюць «вяртацца» ў мінулае. Сённяшняе і мінулае суіснуюць разам. І гэта цалкам нармальна.
Удзел у рыцарскіх турнірах і баях – самы яркі момант клубнага жыцця
Нават калі я апранаю сярэднявечны касцюм, у мяне ніколі не ўзнікае адчуванне, што я не тут, а дзесьці там... Хаця ў канцы 90-х XX стагоддзя, калі клуб толькі станавіўся на ногі і інфармацыі аб рэканструкцыі было мала, шмат чаго ішло з галавы, было адчуванне, быццам ты ў свеце фантастыкі. Мы больш займаліся творчасцю, а не аднаўленнем адзення і зброі XV стагоддзя. Хаця, можа, уплывае мой стаж у клубе. А навічкі, і сапраўды дзесьці там – у Вялікім княстве Літоўскім.
Другие новости рубрики Культура
В Барановичах выбросилась с балкона 88-летняя пенсионерка
07 февраля 2012г.
Женщина выбросилась с балкона девятого этажа и погибла.
Опрос: "2012 год объявлен годом Книги, а как бы назвали его вы?"
07 февраля 2012г.
Горожане предлагали переименовать этот год в Год высокой зарплаты, Год проблем и Год неожиданностей.2
У Баранавічах патрабуюць забараніць “чарніла”
07 февраля 2012г.
Жыхары Баранавіч сабралі 105 подпісаў за забарону продажу ў горадзе пладова-ягаднага віна.
8Барановичская организация Красного Креста собирает теплую одежду для бездомных
07 февраля 2012г.
Организация призывает помочь лицам без определенного места жительства пережить морозы.2
В Брестской области не хватает молока
06 февраля 2012г.
Вопрос продажи молока подняли на коллегии управления торговли Брестского облисполкома с участием министра торговли Валентина Чеканова. По озвученным данным, спрос на молоко по социальным ценам вырос несколько раз.3
В Барановичском районе горела конеферма
06 февраля 2012г.
Более тридцати лошадей было эвакуировано во время пожара на конеферме в деревне Петревичи Барановичского района.
1
Председатель БАЖ: журналистика уже ушла с белорусского телевидения
06 февраля 2012г.
Документы, показанные в эфире телеканала «Беларусь-1», которые якобы касаются деятельности общественного объединения «Белорусская ассоциация журналистов» (БАЖ), являются «сфабрикованной фальшивкой». Об этом заявила руководитель БАЖ Жанна Литвина, комментируя документальный фильм «Баш на БАЖ».3
На трассе М1 ограничили скорость движения
06 февраля 2012г.
С 6 февраля на всей протяженности автодороги Брест-Минск-граница РФ легковым автомобилям нельзя ехать быстрее 90 км/ч.2
В Барановичском районе ГАИ отогревает водителей и эвакуирует замерзшие автомобили
04 февраля 2012г.
С начала сильных морозов сотрудники Госавтоинспекции около 10 раз выручали водителей заглохших от мороза транспортных средств и даже пешеходов.14
В районе снежных заносов
04 февраля 2012г.
Заснеженный период в деревне Добрый Бор Барановичского района.10
Первенство РБ по дзюдо проходит в Барановичах
03 февраля 2012г.
Жители Барановичей могут пожаловаться на холодные автобусы
03 февраля 2012г.
Если в салоне автобуса холодно, пассажиры могут сообщить об этом в диспетчерскую автопарка.51
Лісты да бацькі
03 февраля 2012г.
Бацька экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча – Віктар Паўлавіч – бязрадасна сустрэў 19 студзеня сваё 85-годдзе. Дзясяткі віншаванняў, якія ён атрымаў у гэты дзень з усёй краіны, яднае пажаданне як мага хутчэйшай сустрэчы з сынам на волі. З надзеяй пра гэта ў сваіх апошніх лістах піша і Мікола Статкевіч.5
За явным преимуществом
02 февраля 2012г.
В прошедшие выходные, 28–29 января, волейболистки барановичского «Атланта-БарГУ» на своей площадке дважды обыграли серебряных медалисток прошлогоднего первенства «Минчанку» – 3:1 и 3:0.
Бумажная техника своими руками
02 февраля 2012г.
Танки и самолеты из бумаги? Ерунда какая-то, подумают многие. А вот житель Барановичей сумел не только изготовить точную копию самолета, но и занял первое место на международном конкурсе.
2Сгорел дом на Комсомольской
02 февраля 2012г.
Практически дотла сгорел 27 января один из частных домов на улице Комсомольской в центральной части города. Пострадавшая на пожаре женщина с ожогами и травмами доставлена в больницу. В настоящее время состояние больной медиками оценивается как удовлетворительное.
Кто выиграл в майском ажиотаже
02 февраля 2012г.
Горожане еще помнят весеннее столпотворение в магазинах и обменных пунктах, когда рубли в спешке меняли на все, что попадалось под горячую руку, – масло, соль, сахар, доллары и евро. «IP» подвела итоги, что было разумно покупать и во что было выгодно вкладывать?2
Уверенные победы
27 января 2012г.
Чемпионки и обладательницы кубка страны волейболистки барановичского «Атланта-БарГУ» в субботу и воскресенье дважды на своей площадке одержали победы над мозырской «Жемчужиной Полесья» – 3:1 и 3:0. Этими матчами начался третий круг чемпионата Республики Беларусь по волейболу среди команд высшей лиги.
Прымусовая дэпартацыя з Баранавіч 1939-1941 гг.
26 января 2012г.
Каля 10 тысяч чалавек было дэпартавана ў 1939–1941 гадах з Баранавіч і іх ваколіц у глыб СССР. Каля 25% дэпартаваных там загінула, а большая частка ніколі не вярнулася на радзіму.29
Природы чудные мгновенья
26 января 2012г.
В выставочном зале краеведческого музея 18 января открылась персональная выставка экс-замминистра природных ресурсов и охраны окружающей среды РБ, а ныне фотохудожника Вячеслава Алешки «Природы чудные мгновенья».
Прерванный эфир
26 января 2012г.
Самый крупный оператор кабельной сети в нашем городе – «Норд» – 16 января отключил телеканал ТНТ. Остальные операторы кабельного телевидения города пока этот популярный канал транслируют.13
Чужого не брать
26 января 2012г.
Многолетнее отрицательное сальдо внешней торговли в Беларуси, повлекшее за собой экономический кризис, вынудило руководство страны начать активную борьбу с импортом. Белорусские памперсы и «Киндер-сюрпризы» – немногое из того, что амбициозно запланировали импортозаместить в 2012 году наши чиновники. Экономистам и простым обывателям такие меры кажутся сомнительными.3
Два дня – и кофейное дерево
20 января 2012г.
Ксения Томащук по образованию техник-программист, но неожиданно даже для самой себя девушка вдруг начала заниматься творчеством, создавая поистине удивительные вещи.1
16-летний боксер умер во время тренировки
20 января 2012г.
Жизнь юного талантливого барановичского боксера Антона Берната оборвалась вечером 10 января во время тренировки: к концу занятий парню внезапно стало плохо, он потерял сознание. Ни тренеры, ни медики «завести» сердце юноши не смогли.1

Послать комментарий