Культура

Вяртанне ў сярэднявечча, альбо Як становяцца рыцарамі

Бляск латаў і шлемаў, моцны лязгат мячоў і прыгажосць барацьбы ваяроў  зачароўвае і прыцягвае. Здаецца, што ты згубіўся ў часе і трапіў у далёкае сярэднявечча, якое для большасці з нас авеяна рыцарскай рамантыкай.


Послать комментарий (0)Отправить ссылку другу Напечатать изменить шрифт:A+|A-

Аб тым, наколькі складана стаць рыцарам, колькі важыць меч і латы і ці атрымліваецца “жыць” адначасова ў розных стагоддзях, расказаў  «IP» 29-гадовы пан Зміцер Пачвара, сапраўднае прозвішча якога  Зміцер Шашкоў, – кіраўнік баранавіцкага клуба  гістарычнай рэканструкцыі “Шляхецкая застава”.


«У клуб прывяло слова «зброя»

У клуб, які тады яшчэ называўся “Звяз трох мячоў”, я трапіў зусім выпадкова – пачуў гутарку двух маладых людзей аб кальчугах, латах, зброі. І вось гэтыя словы заставілі мяне падысці да іх.  Дарэчы, да гэтага я ніколі не цікавіўся чым-небудзь падобным ды не ўяўляў нават, што можна настолькі сур’ёзна займацца стварэннем адзення, зброі, даспехаў перыяду сярэднявечча. Аказалася, што можна. І гэта справа так зацягнула, што ўжо на працягу амаль 11 гадоў я займаюся ў клубе.


Акрамя таго, гістарычная рэканструкцыя паўплывала і на выбар маёй будучай прафесіі: кавальствам я зацікавіўся пасля таго, як прыйшоў у клуб. І дыпломны праект, які я абараняў, заканчваючы мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага універсітэта,  быў звязаны з сярэднявечнай зброяй. Тады ж быў выкаваны і мой першы меч, на які я зараз гляджу з… усмешкай. Хаця на той час і той меч быў дасягненнем, мяжой.


Сур’ёзна, цяжка, дорага


Найбольш за ўсё мяне ўразіў першы фестываль. Я, калі шчыра, стаяў раскрыўшы рот. Гэта было не проста здзіўленне, гэта быў нейкі шок: касцюмы, зброя (асабліва ў мінчан), да якіх мы ў той час «недацягвалі», ну і, канешне ж, першы бой.  Гэта не перадаць словамі, гэта трэба ўбачыць і адчуць. З таго моманту прайшло многа часу, і зараз мы ні ў чым не саступаем іншым клубам, наадварот – па касцюмах і даспехах у гэтым годзе на рысталішчы пад Грунвальдам з  дзесяці лепшых ваяроў пяцёра былі нашы. І гэта для нас даволі значны поспех, тым больш што адбор удзельнікаў з кожным годам становіцца больш жорсткім: усё павінна максімальна адпавядаць таму гістарычнаму перыяду, які ты прадстаўляеш.  А гэта дасягаецца цяжкай працай. І калі нехта лічыць, што тое, чым мы займаемся, проста гульня, то памыляецца.


Клуб – гэта вельмі сур’ёзна, ён патрабуе не толькі жадання, але і працы, і ўкладання грошай. Мы не проста пераапранаемся ў сярэднявечныя касцюмы – мы займаемся рэканструкцыяй: самі робім даспехі, зброю, шыем адзенне. І працэс гэты даволі працаёмкі і… нудны. Бо касцюмы павінны быць копіямі тых, якія насілі нашы продкі, і на іх стварэнне патрабуецца ад некалькіх месяцаў да года. А то і болей. Па-першае, трэба знайсці неабходны матэрыял (толькі натуральныя тканіны – лён, шэрсць, скура), па-другое, многа часу ідзе на тое, каб зрабіць нават нейкі элемент касцюма – пальчатку ці шлем. Можна, канешне, і купіць адзенне і неабходныя да яго элементы, але абыдзецца гэта даволі дорага. Металічная пальчатка каштуе да 300 долараў. Калі рабіць самому, выйдзе  танней, бо плаціш толькі за матэрыялы: скуру, метал, тканіну. Хаця і гэта немалыя грошы.


У новае жыццё з новым імем і статусам


Кожны з тых, хто вырашыў застацца ў клубе, павінен не толькі сваімі рукамі зрабіць сабе сярэднявечны касцюм, але і выбраць новае імя. Мы “жывём” у Вялікім княстве Літоўскім, то і імёны выбіраем адпаведныя таму часу.  Хтосьці проста завецца Ваўком, камусьці прыйшліся даспадобы такія імёны, як Алігор, Карнэліус, Беата, Канстанцыя. Кожны ўдзельнік клуба мае свой статус – займае сваю прыступку на саслоўнай лесвіцы. Навічкі – гэта непасвечаныя. Наступная прыступка – отракі, над імі – драбы. Самы высокі статус – рыцар. У нас два рыцары. Адзін з іх заснавальнік клуба, які зараз адышоў ад спраў, і я. Калі мяне пасвячалі ў рыцары, дастаткова было агню ў вачах. Цяпер, каб заслужыць гэта званне, патрабуецца актыўны ўдзел у жыцці клуба, у паездках, патрэбны нейкія заслугі, перамогі – неабходна неяк праявіць сябе. Таму рыцараў зараз няшмат.


«Без траўм не абыходзіцца»


Абавязковым заняткам у клубе з’яўляюцца трэніроўкі, бо кожны фестываль – гэта ў першую чаргу бітва ваяроў. У нас праводзяцца два віды трэніровак: звычайная адпрацоўка ўдараў і тэхнікі, і адпрацоўка ўдараў у  поўнай экіпіроўцы. Змагаемся альбо адзін на адзін, альбо некалькі чалавек на аднаго. Таму яшчэ адно патрабаванне – неабходна быць даволі развітым фізічна. Не трэба забываць пра зброю і даспехі, якія нямала важаць. Так, самы лёгкі меч  важыць да 2 кг (у мяне, напрыклад, 5 кг). Вес даспехаў даходзіць да 30 кг. Дарэчы, без траўм не абыходзіцца. Сінякі,  раны – звычайная справа для ваяроў. У той жа час я лічу, што наш занятак менш траўманебяспечны, чым нейкі від спорту. Напрыклад, бокс. Да таго ж і гэтых траўм можна было б пазбегнуць, калі б ваяры свядома не грэбавалі некаторымі элементамі даспехаў з мэтай павелічэння рухомасці.


«Моладзь больш цікавіцца камп’ютэрамі»


Кожны год у пачатку новага сезона (звычайна восенню) мы пачынаем набіраць у клуб маладых людзей, каб за год падрыхтаваць іх да новага фестывальнага сезона.  Раней развешвалі рэкламныя ўлёткі, зараз акрамя гэтага спосабу выкарыстоўваем і Інтэрнэт: рассылаем запрашэнні на розныя сеткі (напрыклад, «У кантакце»). Але трэба сказаць, што новыя людзі з’яўляюцца  рэдка. Напрыклад, за гэты год да нас прыйшоў толькі адзін чалавек.


Чаму? Канешне, пабываўшы на рысталішчы, некаторыя цікавяцца, аднак як толькі даведваюцца, колькі карпатлівай працы схавана за ўсім гэтым, больш у клуб і носа не паказваюць. Але самае галоўнае – гэта ўлюбёнасць сённяшняй моладзі ў камп’ютэрныя гульні. На экране ўсё прасцей і хутчэй, чым у рэальнасці. Нават мойго брата, які яшчэ некалькі гадоў таму цікавіўся клубам, пачынаў нешта сабе рабіць, цяпер ад камп’ютэра не адарваць.


«Гэта не хобі, гэта – лад жыцця»


Клуб гістарычнай рэканструкцыі для мяне не хобі, не проста занятак па інтарэсах. Усё даволі сур’ёзна: гэта – элемент майго развіцця, лад жыцця. У той жа час не трэба лічыць, што заняткі ў клубе звязаны з жаданнем ўцячы ад сучаснасці.


Сярэднявечнае рыцарства – гэта не вяртанне назад, у Вялікае княства Літоўскае, наадварот, гэта магчымасць лепш зразумець дзень сённяшні. У той жа час сучаснасць з яе тэхналогіямі (дарэчы, палова ўдзельнікаў клуба – людзі, якія заканчваюць ці ўжо скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы па інжынерыі, па праграмаванні) зусім не перашкаджаюць «вяртацца» ў мінулае. Сённяшняе і мінулае суіснуюць разам. І гэта цалкам нармальна.

 

Удзел у рыцарскіх турнірах і баях – самы яркі момант клубнага жыцця

Удзел у рыцарскіх турнірах і баях – самы яркі момант клубнага жыцця


Нават калі я апранаю сярэднявечны касцюм, у мяне ніколі не ўзнікае адчуванне, што я не тут, а дзесьці там... Хаця ў канцы 90-х XX стагоддзя, калі клуб толькі станавіўся на ногі і інфармацыі аб рэканструкцыі было мала, шмат чаго ішло з галавы, было адчуванне, быццам ты ў свеце фантастыкі.  Мы  больш займаліся творчасцю, а не аднаўленнем адзення і зброі XV стагоддзя.  Хаця, можа, уплывае  мой стаж у клубе. А навічкі,  і сапраўды дзесьці  там – у Вялікім княстве Літоўскім.


Послать комментарий




captcha



Другие новости рубрики Культура

Наши цветоводы украсили Малориту

Организуем детский досуг

Сказка во дворе многоэтажки

Багамский дневник

Концерт Александра Солодухи в Барановичах начался с гимна страны

21 мая 2012г.

Ошарашенная публика на несколько мгновений непонимающе замерла, но быстро взяла себя в руки и, как и положено, поднялась в полный рост. Недоумение быстро сменилось умилением.

3

В Барановичах около 40% учащихся автошкол не сдают на права с первого раза

21 мая 2012г.

А в некоторых барановичских автошколах процент неудовлетворительной сдачи экзаменов превышает 60%.8

В Барановичах прошла вторая межрайонная выставка охотничьих собак

20 мая 2012г.

Легавые, ретриверы, спаниели, англо-русские и эстонские гончие, русско-еровпейские и западно-сибирские лайки съехались из разных районов Брестской области на выставку в Барановичи 20 мая.1

В белорусских вузах появятся новые специальности

19 мая 2012г.

Восемь новых специальностей появятся в вузах Беларуси в нынешнюю вступительную кампанию.

В Барановичах на акции "Ночь в музее" прошли мастер-классы по танцам и рисованию

18 мая 2012г.

Жители Барановичей учились первым па вместе с хореографом Татьяной Шевчук, а мастер-класс по рисованию провел именитый барановичский художник Иосиф Голяк на акции "Ночь в музее" в пятницу 18 мая.3

Жанна Літвіна пераабраная на пасаду старшыні БАЖ

18 мая 2012г.

Такое рашэнне адзінагалосна прынялі дэлегаты VIII з'езда арганізацыі 18 мая.1

В Барановичах открылась выставка Ольги Ромейко

18 мая 2012г.

Экспозицию художница Ольга Ромейко посвятила своему мужу - Владимиру.

Губернатор Брестчины проведет двухчасовую прямую линию

18 мая 2012г.

Задать вопросы Константину Сумару можно будет 18 мая с 19.00 до 21.00.6

В Барановичах показали коллекции-участницы "Мельницы моды-2012"

18 мая 2012г.

Среди модельеров - как неоднократные участники и призеры республиканского конкурса "Мельница моды", например, Наталия Познякович, так и новички.16

Жителю Барановичского района, напавшему на работников «скорой», вынесли приговор

18 мая 2012г.

37-летнему мужчине, который, по заключению экспертов, в момент совершения нападения не мог в полной мере сознавать значение своих действий,  суд назначил наказание в виде одного года лишения свободы.2

Для участия в конкурсе при поступлении в вуз нужно набрать не менее 7 баллов за тест

18 мая 2012г.

Ребята, получившие за тест на централизованном тестировании шесть и ниже баллов, смогут воспользоваться возможностью поступить в ссузы.22

В социальных сетях появилось видео аварии с мотоциклистом возле ТЦ «Светиловский» в Барановичах

17 мая 2012г.

Момент столкновения мотоцикла и легковушки, предположительно, зафиксировала  камера наружного видеонаблюдения, установленная на торговом центре.59

В поражениях закаляется команда?

18 мая 2012г.

Двумя проигрышами в чемпионате РБ по футболу во второй лиге ознаменовалась минувшая неделя для ФК «Барановичи»: 9 мая наша команда у себя дома со счетом 0:2 проиграла не хватающей звезд с неба дзержинской «Ливадии», а 13 мая уступила в гостях с таким же счетом лидеру первенства ФК «Жлобин».

Александр Солодуха: «Я верю только в себя»

18 мая 2012г.

Александр Солодуха выступит в Барановичах на стадионе «Локомотив» 20 мая. Накануне концерта певец рассказал «IP» о том, почему увлекается фэн-шуй и почему считает президента Беларуси своим другом, чего удалось достичь за 25 лет творческой жизни и как нужно мириться с женой после ссоры.2

Аварийный мотосезон

18 мая 2012г.

Как только потеплело, водители двухколесных транспортных средств массово выехали на дороги города.  И, к сожалению, ДТП с их участием также не заставили себя ждать: за первые десять дней мая в Барановичах произошло три аварии с участием мотоциклистов. По числу подобных ДТП город стал лидером в области.

Туристы улетают на юг

17 мая 2012г.

Стабилизировавшаяся за год обстановка с валютой в Беларуси положительно сказалась на рынке туристических услуг: спрос на зарубежные туры начал расти. Тем не менее отголоски прошлогоднего экономического кризиса все еще слышны: барановичские отдыхающие при выборе тура стараются сэкономить.

Волейболистки «Атланта-БарГУ» – чемпионы РБ

11 мая 2012г.

«Мамочка, поздравляй меня! Мы в Могилеве чемпионами стали!» – радости барановичских волейболисток не было конца.  Одолев 5 мая в нелегкой борьбе соперниц из Могилева со счетом 3:1 в первом же выездном матче финального раунда чемпионата РБ по волейболу среди женских команд, барановичский «Атлант-БарГУ» уже второй сезон подряд и шестой раз в истории клуба примерил на себя чемпионское звание.

Дневник красавицы

10 мая 2012г.

В пятницу, 4 мая, зрители с нетерпением ждали  финала телешоу, чтобы узнать, кому же  будет присуждена главная награда – корона первой красавицы. «Мисс Беларусь-2012» стала Юлия Скалкович из Брестской области.

Листая фронтовой альбом

10 мая 2012г.

Богатым военным фотоархивом не каждый музей может похвастаться. Что уж говорить об участниках Великой Отечественной войны, которым в то страшное время было совсем не до фотосессий. Тем более ценны для истории пожелтевшие фотоснимки военных лет, дошедшие до наших дней.

Мясо дешевле в центре, гречка – на окраинах

10 мая 2012г.

Утро многих пенсионеров в Барановичах начинается с изнурительных  походов по продуктовым магазинам. Старики и старушки с палочками и холщовыми сумками чуть ли не каждый день объезжают город в поисках «лучших» цен. И, как узнала «IP», не зря. В разных микрорайонах одни и те же продукты питания отличаются в цене на 10–100%!3

До золота – один шаг, длиною в победу

04 мая 2012г.

Волейболистки барановичского «Атланта-БарГУ», дважды (28 и 29 апреля) победив на домашней площадке спортивного комплекса «Атлант» соперниц из могилевского «Коммунальника» со счетом 3:0 и 3:1 в матчах финальной серии чемпионата РБ по волейболу среди женских команд высшей лиги, сделали весомую заявку на получение очередных золотых медалей первенства.

Отшумел театральный фестиваль

04 мая 2012г.

Гран-при, золото, серебро и бронза фестиваля «Параллельные миры», который прошел в Барановичах 25–29 апреля, уехали в Россию. А главный приз общественного жюри достался белорусскому любительскому театру.

Преступность женского рода

03 мая 2012г.

Каждое шестое преступление за последние пять лет в Барановичском районе было совершено женщиной. В 2012 году в двух из трех случаев причинения тяжких телесных повреждений в качестве подозреваемых выступали представительницы прекрасного пола.6

Белоруски стали уже в бедрах, а белорусы – шире в талии

03 мая 2012г.

За прошедшие двадцать лет некоторые белоруски превратились в топ-моделей с узкими бедрами, а белорусы – в акселератов с расплывшейся талией. «IP» проследила на основе статистики и наблюдений барановичских продавцов, как изменились фигуры белорусов за последние 20 лет.2