Культура

Па сцежках-дарожках баранавіцкага і слонімскага заказнікаў (ФОТАСАФАРЫ)

Велічны глушэц на адліжным снезе, стронга, якая нерастуе акурат у снежні – на унікальных здымках карэспандэнта “Intex-press”, зробленых у апошнюю снежаньскую адлігу.


Послать комментарий (0) Отправить ссылку другу Напечатать изменить шрифт:A+|A-

У адзін з трох выходных паслякалядных дзён выбіраемся на немаладой ужо “Ніве” ў лес. Проста каб не сядзець удома. Нас, аматараў прыроды – утрох, разам з егерам Слонімскага лясгасу Вячаславам Карасікам.

 

Наша мэта: наведаць балота Мшанае і яго ваколіцы, што на самай-саменькай мяжы біялагічнага заказніка “Слонімскі” і ландшафтнага заказніка “Стронга”. Адпаведна – на мяжы Слонімскага і Баранавіцкага раёнаў. Гэта найбольш дзікая з тутэйшых мясцінаў.

 

Па дарозе назіраем, як змянілася прырода літаральна за некалькі дзён адлігі. Снегу – амаль ні занку. Па засеяных азімінай палетках цякуць шырокія ручаіны расталага снегу, якія нагадваюць сапраўдныя горныя рэкі.

 

Рэкі рассталага снегу пабеглі па палях

Рэкі рассталага снегу пабеглі па палях

 

Наўзбоч старога шляху з Палонкі на Слонім сёння – суцэльныя лясы. Цяпер тут – ландшафтны заказнік “Стронга”.

 

Дзесьці да 70-х гадоў мінулага стагоддзя пры гэтым шляху, сярод лесу, існавала вёска Перадзел. Вяскоўцы жылі ўбаку ад вялікага свету і, кажуць, квітнелі перадусім за кошт ландышаў. Людзі плялі адмысловыя вялікія кашы, у якіх і вазілі прадаваць духмяныя вясновыя кветкі ажно ў Санкт-Пецярбург. За ўтаргаваныя грошы пасля і жылі круглы год. Да гэтых лясных людзей так і не правялі ніякіх камунікацыяў. Ані святла, ані тэлефона. Урэшце вёску прызналі “неперспектыўнай” і яе жыхары мусілі раз’ехацца ў суседнія Слонім і Баранавічы. Сёння пра былое цёплае месца нагадваюць адно здзічэлыя яблыні сярод лесу.

 

Збочылі ў лес. Пры лясной дарожцы – пасадка хвоі Банкса. Яе радзіма – Паўночная Амерыка, Сахалін. Цяпер дрэва асвойваецца і ў асобных беларускіх лясах.

 

Хвоя Банкса

Хвоя Банкса

 

Дзесьці на мяжы Баранавіцкага і Слонімскага раёнаў нашу сцежку-дарожку паперадзе берабягае лось. Лясны гігант ужо скінуў рогі.

 

Падкормчыя пляцоўкі для дзікіх кабаноў дэманструюць выдасканаленыя ўзоры: па чорнай скапычанай зямлі – насыпаная стужка з зернеадкідаў.

 

Падкомчая пляцоўка для дзікоў

Падкомчая пляцоўка для дзікоў

 

Кіруемся да балотца Мшанае. Нізінка спрэс парасла журавінамі і водарным багуном. Менавіта пах гэтай расліны выклікае галаўны боль у аматараў пазбіраць карысных ягад.

 

Багун -- сапраўдны дурман

Багун -- сапраўдны дурман

 

Балота Мшанае ў біялагічным заказніку “Слонімскім” – прывабны куток для рознай зверыны. Напрыклад, казулі ў нашым фотааб’ектыве былі не такой ужо і рэдкасцю.

 

 

А вось наступнаму здымку можа пазайздросціць бальшыня нават прафесіянальных фатографаў жывой прыроды. Глушэц – сапраўдны дыназаўр. Птушка-чырвонакніжнік, якая ніколі не пойдзе на кампраміс з чалавечай цывізізацыяй, з яе дарогамі, машынамі і гукамі. Дзіва, што гэтая птушка так блізка падпусціла нас да сябе. Яшчэ больш дзіўна, што мы паспелі нават сфатаграфаваць яе.

 

Глушэц -- княжскі птах

Глушэц -- княжскі птах

 

Нажаль, статус біялагічных і ландшафтных заказнікаў дазваляе і паляваць у іх, і высякаць дрэвы. Таму тут можна сустрэць і вось такіх дзікоў з ялінавых камлёў, створаных дзеля забавы дрывасекамі...

 

 

На лясной рачулцы Мшанка вайсковы металічны мост атакавалі дыверсанты-бабры. Старым дзедаўскім спосабам зрабілі гаць, вада падтачыла адзін канец моста і ён безнадзейна праваліўся. Хочаш далей – ідзі нагамі. Мы паварочваем назад.

 

Бабры парупіліся, і мост папросту праваліўся адным канцом

Бабры парупіліся, і мост папросту праваліўся адным канцом

 

Мшанка – адна з нешматлікіх чысцюткіх беларускіх рэчак, дзе вядзецца стронга. Гэтая занесеная ў Чырвоную кнігу рыба пачынае нераставаць менавіта ў снежні – у лясной глушы, на хуткаплынных водмелях. Тое, што нам пашчасціла сфатаграфаваць адразу пару стронг на нерасце – яшчэ адна наша вялікая ўдача ў гэты дзень.

 

Стронга на нерасце

Стронга на нерасце

 

Побач з рэчкай відаць некалькі закінутых копанак, парослых падлескам. Гэтае месца і сёння ў ваколіцах завецца “Альзюня” альбо “У Альзюні”. Тут, у зямлянцы, пасля вайны дажывала свае гады дзіўная бабуля Альзюня, якая чамусьці раптам вырашыла жыць на самоце, далей ад людзей.

 

Зямлянка Альзюні

Зямлянка Альзюні

 

Да найбліжэйшай вёскі, куды яна часам хадзіла ў краму, не менш за восем кіламетраў. Альзюніна сцежка бегла проста ўздоўж Мшанкі. У бабчыных “норах”, здаралася, ночылі рыбакі, якія забрылі сюды далёка ад сваіх вёсак. Альзюня памерла дзесьці ў 60-я.

 

Мы вяртаемся адвячоркам праз вайсковы палігон, які сёння знаходзіцца ў межах заказніку “Стронга”. Гэтая мясціна мае сваю драматычную гісторыю. Раней на гэтым месцы жылі-былі дзве вёскі – Лахазва і Граноўка. Вакол былі дзікія мясціны, лдзе вялося багата глушцоў. Калі ў паваенны час палігон пашыралі, вёскі ліквідавалі.

 

Сёння ў ваколіцах засталіся дзве лясныя рэчкі з такім ж назвамі – Лахазва і зусім маленькая Граноўка.

 

Кажуць, што ў Лахазве калісьці месцілася ядвабная фабрыка, куды на працу хадзілі ажно з Новай Мышы.

 

Высокі фабрычны комін з цэглы нагадваў пра яе яшчэ не адно дзесяцігоддзе. На ім гнездаваліся буслы.

 

Самае цікавае, што ад былых вёсак сёння засталіся нязнішчанымі могілкі, на якія і ў наш час прыязджаюць нашчадкі тых вяскоўцаў. Грудок са старым лесам далёка відаць на вайсковым палігоне. Напэўна, для вайскоўцаў гэта цудоўны арыенцір.

 

Грудок старога лесу з могілкамі здалёк відаць на палігоне

Грудок старога лесу з могілкамі здалёк відаць на палігоне

 

Асобныя агародджы паколатыя аскепкамі. На грудку мы пабачылі векавую хвою, у якую падчас апошніх маштабных вучэнняў трапіла ракета. Дрэва пашкодзілася, але стрывала.

 

Ракета падчас вучэнняў трапіла ў хвою: хто мацнейшы?

Ракета падчас вучэнняў трапіла ў хвою: хто мацнейшы?

 

Крыж, зроблены гільзаў артылерыі

Крыж, зроблены гільзаў артылерыі

 

Відаць таксама, што могілкі нядаўна гарэлі. Напэўна, гэта таксама рэха вайны...

 

 

Аскепак трапіў у агародджу, але помнік не пашкодзіў

Аскепак трапіў у агародджу, але помнік не пашкодзіў

 


Послать комментарий




captcha



Другие новости рубрики Культура

Календарь религиозных праздников различных конфессий на 2010 год

Чем порадовать гостей на Рождество

Рождественские звезды зажигаются в праздники

Новость дня

Как я меняла дату рождения

02 сентября 2010 г., 17 комментарии




На Барановичском БПХО – новый директор

03 сентября 2010 г.

Президент Беларуси 3 сентября дал согласие на назначение Ивана Григорьевича Турчака генеральным директором РУП «Барановичское хлопчатобумажное объединение».1

В Барановичах пенсионерка умерла от отравления грибами

03 сентября 2010 г.

Отведав на ужин грибов-зонтиков, 84-летняя пенсионерка попала в больницу, где вскоре скончалась. Еще двоих членов ее семьи медикам удалось спасти.

Житель Барановичей осквернил стелу памяти (ФОТО)

03 сентября 2010 г.

Мемориальную гранитную плиту на кладбище по ул. Куйбышева вандал разбил, а памятник «разукрасил» надписями.4

Барановичская милиция поздравила детей из приюта с началом учебного года

02 сентября 2010 г.

Около 30 воспитанников детского приюта 2 сентября получили в подарок от милиционеров школьные принадлежности и сладости.1

Калькулятор зарплат в Беларуси: Сколько зарабатывают ваши коллеги?

02 сентября 2010 г.

Благодоря Калькулятору зарплат, новая версия которого появилась на сайте mojazarplata.by, можно узнать, сколько зарабатывают специалисты по 111 профессиям.

Путешествие из Барановичей в Клецк (ФОТО)

02 сентября 2010 г.

В Клецке легко войти в магазин, а выйти уже из "крамы", и наткнуться на "бела-чырована-белы сцяг" и герб "Пагоня".2

На ул. Наконечникова «Ниссан» сбил женщину

01 сентября 2010 г.

40-летняя горожанка, будучи подшофе, переходила проезжую часть в неустановленном месте.6

В барановичскую спортивную школу по хоккею и фигурному катанию объявлен набор детей

01 сентября 2010 г.

Заявления от родителей начали принимать с первого сентября в Барановичском ледовом дворце.6

У кого в Барановичах будет зарплата в 500 долларов в декабре?

01 сентября 2010 г.

Зарплата у работников культуры, учителей, физкультурников и медиков к концу года, согласно планам правительства, должна вырасти почти вдвое по сравнению с заработками в июле.

14

Первый звонок в Барановичах прозвенел в актовых залах (ФОТО)

01 сентября 2010 г.

Сегодня его услышали 1 685 барановичских первоклашек.3

В Барановичах мотоциклист сбил школьника

31 августа 2010 г.

Авария произошла на регулируемом пешеходном переходе на ул. Комсомольской вечером 30 августа.15

В Барановичах почтили память погибших летчиков Александра Марфицкого и Александра Журавлевича (ФОТО)

29 августа 2010 г.

Торжественные мероприятия к годовщине гибели под польским Радомом барановичских летчиков прошли в Барановичах в день большого православного праздника Успение Пресвятой Богородицы.17

“Гаварыць праўду” каля фантана забаронена

03 сентября 2010 г.

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў актывістам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ў просьбе правесці каля фантана на плошчы Леніна збор подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу.

Осторожно: школа!

03 сентября 2010 г.

Сегодня уже в первый класс приходит меньше половины здоровых детей – 45-47%.  К школьному выпуску полностью здоровыми можно назвать всего 10% подростков.

Мужа подозревают в убийстве

03 сентября 2010 г.

Жительница Барановичского района скончалась в собственном доме от ножевого ранения 29 августа. Сотрудники правоохранительных органов подозревают, что смертельную рану ей нанес супруг.

Домой с дипломами

03 сентября 2010 г.

Сразу шесть наград получили барановичские артисты, представлявшие нашу страну на Международном детском фестивале искусств «Трикси», который прошел в Болгарии с 14 по 25 августа.

Очко на падающем флажке

03 сентября 2010 г.

В субботу,  28 августа, в рамках матча 19-го тура чемпионата первой лиги ФК «Барановичи» на выезде сыграл вничью 2:2 со слонимским «Коммунальником».

Сколько стоит аренда жилья

27 августа 2010 г.

К середине августа цены на съемное жилье в городе выросли в среднем на 5%. Спрос на съемные квадратные метры традиционно вырос в связи с приездом на учебу иногородних студентов.1

Каждому нуждающемуся – по потребности

27 августа 2010 г.

Два года назад мы уже поднимали проблему нехватки общественных уборных в Барановичах и сегодня решили посмотреть, что изменилось с тех пор. Оказалось, шаги на пути к решению этого вопроса делаются, но проблема пока остается. Туалетов в городе мало.

Жених на свадьбе устроил поножовщину

27 августа 2010 г.

Около десяти ножевых ранений нанес женщине-бармену 33-летний горожанин, отмечавший собственное бракосочетание в одном из кафе г. Барановичи. Мужчина жестоко и методично наносил удары своей жертве, не обращая ни на кого внимания.2

Вяртанне ў сярэднявечча, альбо Як становяцца рыцарамі

27 августа 2010 г.

Бляск латаў і шлемаў, моцны лязгат мячоў і прыгажосць барацьбы ваяроў  зачароўвае і прыцягвае. Здаецца, што ты згубіўся ў часе і трапіў у далёкае сярэднявечча, якое для большасці з нас авеяна рыцарскай рамантыкай.


ОПРОС

Как нужно менять пенсионную систему в связи с ростом числа пенсионеров и увеличением нагрузки на работающих граждан?

Нужно повысить пенсионный возраст

Нужно повысить пенсионный возраст для женщин

Необходимо уменьшить размер пенсий

Необходимо переходить на страховую систему пенсионного обеспечения

Ничего менять в пенсионной системе не нужно

Затрудняюсь ответить


или